Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.02.2026
Працоўныя мігранты прыбылі на Дубровеншчыну
У Беларусі, як і ў многіх іншых краінах, у апошнія гады ўсё часцей абмяркоўваецца дэфіцыту працоўных рэсурсаў. Гэтую праблему як у прамысловасці, так і ў аграпрамысловым комплексе дапамагаюць вырашаць працоўныя мігранты. Рост колькасці замежных работнікаў звязаны з павелічэннем аб'ёмаў вытворчасці, рэканструкцыяй аб'ектаў і неабходнасцю запоўніць вакансіі рабочых спецыяльнасцяў. Мігранты з Узбекістана, Туркменістана, Нігерыі і іншых краін прыязджаюць у Беларусь, каб зарабіць на патрэбы сваіх сем'яў. Прадпрыемствы нашай краіны забяспечваюць ім годны заробак, жыллё, харчаванне і сацыяльныя гарантыі.
Сёлета працоўныя мігранты прыехалі і ў Дубровенскі раён. Працаўладкаванне ім прапанавалі ў ААТ "Баброва-Агра". Мы пабывалі ў сельгаспрадпрыемстве і даведаліся, на якіх умовах працуюць мігранты.
- Ні для каго не сакрэт, што адной з галоўных праблем у сельскай гаспадарцы з'яўляецца недахоп рабочых рук. Таму было прынята рашэнне запрасіць на працу грамадзян Рэспублікі Туркменістан. У нашай вобласці ёсць фірма, якая займаецца працаўладкаваннем замежных грамадзян. Мы да іх звярнуліся, падалі ўсе неабходныя дакументы, і тыдзень таму трое мігрантаў ужо прыступілі да працы, а на гэтым тыдні да іх далучыўся яшчэ адзін, - распавядае Ігар Цімошчанка, дырэктар ААТ "Баброва-Агра".
— У мікрараёне "Льнозавод" у нас ёсць службовая кватэра, пасялілі іх туды, дапамаглі з добраўпарадкаваннем жылля. Выдалі аванс на харчаванне. Пытанняў па іх працы няма, вельмі адказныя і працавітыя людзі. Іх не трэба ўгаворваць працаваць і пастаянна кантраляваць. Пасля выканання дадзеных загадчыцай фермы даручэнняў, яны абавязкова даюць справаздачу аб праведзенай рабоце і чакаюць далейшых указанняў. Не сядзяць на месцы без справы, чакаючы канца працоўнага дня. Калі казаць аб заработнай плаце, то яна на такім жа ўзроўні, як і ў нашых працаўнiкоў. Моўны бар'ер практычна адсутнічае і не з'яўляецца перашкодай для эфектыўнай работы.
Дырэктар сельгаспрадпрыемства адзначыў, што працуюць грамадзяне Туркменістана ў нашым раёне афіцыйна, на іх аформлены ўсе неабходныя дакументы, заключаны дагавор найму жылога памяшкання і працоўны дагавор. У дзень нашага прыезду работнік, які толькі што прыбыў з Туркменістана, праходзіў навучанне на ферме. Разабрацца з абавязкамі яму дапамагаў суайчыннік Бахціяр, які тут ужо тыдзень працуе. Ён распавёў, што ўмовы працы іх задавальняюць, пытанняў і праблем не ўзнікае. Размова была даволі кароткай, так як мужчыны спяшаліся выконваць даручэнні загадчыцы фермы.
Алеся Звяркова, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дубровенскага райвыканкама, пракаментавала сітуацыю з прыцягненнем працоўных рэсурсаў з іншых краін. Яна нагадала, што 21 мая 2025 года Прэзідэнтам Беларусі быў падпісаны ўказ "Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі".
- Гаворка ідзе аб працоўных мігрантах, якія прыязджаюць у Беларусь з краін, якія не з'яўляюцца членамі ЕАЭС. Работу па прыцягненню працоўных мігрантаў мы пачалі весці з канца мінулага года. Дэфіцыт кадраў у сельскай гаспадарцы з кожным годам павялічваецца, таму мы звязаліся з агенцтвамі, якія займаюцца падборам і дастаўкай да нас працоўных мігрантаў. Акрамя ААТ "Баброва-Агра", заказ зрабілі КУСГП "Прыдняпроўскі" і ААТ "Якубава-Агра" на 9 і 12 чалавек адпаведна. Таму ўжо ў лютым чакаем прыезду грамадзян з Пакістана. Яны будуць працаваць жывёлаводамі і даярамі. Мігрантамі гэтыя вакансіі запатрабаваныя, бо працаваць можна без спецыяльнай адукацыі, а веданне рускай або беларускай мовы неабходна мінімальнае. Адзначу, што вакансій у сельгаспрадпрыемствах у нас дастаткова, таму і мясцовым жыхарам працы хопіць, - акцэнтавала ўвагу Алеся Звяркова.