Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
07.05.2025
Студэнты БНТУ прымаюць удзел у работах па рамонце воінскага пахавання в. Загваздзіна
У канцы красавіка пры садзейнічанні дэпутата Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў па Баброўскай акрузе № 17 Уладзіміра Чантарыцкага адбылася сустрэча старшыні Маласавінскага Савета дэпутатаў Віктара Кахноўскага з прадстаўнікамі беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта.
У ходзе сустрэчы было прынята рашэнне аб удзеле студэнтаў БНТУ ў работах па рамонце воінскага пахавання в. Загваздзіна з мэтай выхавання пачуцця патрыятызму і нацыянальнага гонару за прыналежнасць да гісторыі беларускага народа. І вось цяпер у Загваздзіна прыбылі студэнты БНТУ. На працягу некалькіх дзён яны будуць праводзіць касметычны рамонт помніка на брацкім пахаванні.
