Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.10.2020
Спяшаюцца на дапамогу
У рамках рэспубліканскай акцыі «Моладзь за бяспеку» актывісты Беларускай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных сумесна з работнікамі Дубровенскага РАНС дапамагаюць адзінокім і адзінока пражываючым грамадзянам.
У ходзе наведвання адзінокіх і адзінока пражываючых грамадзян актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў пажарных аказвалі шэфскую дапамогу ў прыносе пітной вады, складанні дроў, зборы яблыкаў, навядзенні парадку на падворку.


Ратавальнікі ж нагадалі гаспадарам домаўладанняў найпростыя правілы пажарнай бяспекі пры эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, а таксама аказалі дапамогу пры ўсталёўцы пажарнага аўтаномнага апавяшчальніка.
Акрамя таго, ратавальнікі ўручылі ўсім удзельнікам акцыі наглядна-выяўленчую прадукцыю, якая дапаможа замацаваць атрыманыя веды ў галіне бяспекі.
Аляксандр Белкiн, інспектар сектара прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Дубровенскага РАНС, лейтэнант унутранай службы.