Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.10.2025
Сацыяльна-эканамічны форум "Пакроўскія сустрэчы ў Полацку" пройдзе з 13 па 14 кастрычніка
Міжнародны праваслаўны сацыяльна-эканамічны форум "Пакроўскія сустрэчы ў Полацку" пройдзе з 13 па 14 кастрычніка. Пра гэта карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Полацкім райвыканкаме.
"Пакроўскія сустрэчы ў Полацку" пройдуць чацвёрты раз. Тут збяруцца прадстаўнікі дзяржаўнага кіравання, дзеячы культуры, работнікі адукацыі і навукі з Беларусі і Расіі, праваслаўнае духавенства. Традыцыйна мерапрыемства арганізавана напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Дня маці і пачнецца з набажэнства, дзе прагучаць пажаданні міру і згоды, Божае благаславенне на добрыя справы.
Першы дзень форуму стартуе з абмеркавання развіцця турыстычнай сферы Полацкага раёна. Таксама тут будзе прадстаўлена дзейнасць Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, арганізатараў фестывалю аматарскіх тэатраў "УMOЎNO" і начнога паўмарафону "Старажытны горад".
Далей у праграме — круглы стол, дзе эксперты абмяркуюць пытанні эканамічнай інтэграцыі. Яны азнаёмяцца з работай прадстаўніцтва Ніжагародскай вобласці Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, прамысловым і інвестыцыйным патэнцыяламі Полацкага і Гарадзецкага муніцыпальнага раёнаў, прадпрымальніцкай экасістэмай, комплекснымі праектамі па прасоўванні і падтрымцы культурных і камерцыйных брэндаў. Акрамя гэтага, наведаюць ААТ "Полацк-Шкловалакно" і спектакль "Дзеці вайны" заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага тэатра "Пілігрым".
14 кастрычніка ў рамках форуму адбудуцца экскурсіі па Спаса-Еўфрасіннеўскім жаночым манастыры з наведваннем Спаса-Праабражэнскай царквы XII стагоддзя, мастацкай галерэi, кадэцкага вучылішча, прэзентацыя традыцыйных беларускіх промыслаў і рамёстваў, адкрыццё выстаў-Міжнароднага пленэрна-выставачнага праекта "Руская Атлантыда" і "Маўклівая пропаведзь. Наўгародская ікона ХІІІ-XVI стагоддзяў", кінапаказ фільма "Блізняты Асвенцыма".