Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.03.2026
Адбылася справаздачна-выбарная канферэнцыя Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў
Адбылася Х справаздачна-выбарная канферэнцыя Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. На яе прыбылі 36 дэлегатаў. У рабоце канферэнцыі таксама прынялі ўдзел Святлана Рыжанская, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, Таццяна Кір'янава, дырэктар ТЦСАН, Ніна Ганчарова, старшыня Дубровенскай РА БТ Чырвонага Крыжа.
Адкрыла справаздачна-выбарную канферэнцыю старшыня раённай арганізацыі ветэранаў Вера Чаплева. Яна паведаміла, што ў склад раённай арганізацыі ўваходзіць 28 пярвічак, якія дзейнічаюць згодна са Статутам БГА ветэранаў і праграмы дзейнасці райсавета. У сваіх шэрагах раённая арганізацыя аб'ядноўвае 3508 ветэранаў працы, у тым ліку 20 былых вязняў фашысцкіх канцлагераў. Далей яна падрабязна распавяла аб асноўных кiрунках работы арганізацыі. Асобна звярнула ўвагу на сістэмную дзейнасць па грамадзянска-патрыятычнаму і духоўна-маральнаму выхаванню моладзі. Гэта акцыі, мітынгі рэквіемы, урокі мужнасці, вахты памяці іншыя мерапрыемствы. Важнае месца ў рабоце ветэранскай арганізацыі займаюць ініцыятывы, звязаныя з фарміраваннем грамадзянскай адказнасці.
- Вялікая ўвага надаецца сацыяльнай рабоце і валанцёрству, накіраваным на вывучэнне ўмоў пражывання і патрэб пажылых людзей. Ажыццяўляецца актыўнае супрацоўніцтва з установамі адукацыі і БРСМ у аказанні дапамогі адзінокапражываючым ветэранам працы і вязням фашысцкіх канцлагераў (складаванне дроў, уборка тэрыторыі, дапамога ў гаспадарцы), - адзначыла Вера Чаплева.
Святлана Рыжанская дала высокую ацэнку рабоце раённай арганізацыі Беларускага грамадска-культурнага аб'яднання ветэранаў, адзначыўшы яе як узор для пераймання.
- Дзяржава накіроўвае ўсе сілы на развіццё нашага грамадства, а вы, дарагія ветэраны, - наш надзейны тыл. Вялікая падзяка за сістэмную работу па выхаванні патрыётаў! Вы - самі патрыёты з актыўнай пазіцыяй! - сказала Святлана Рыжанская.
Таксама яна як старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага Фонду міру ўручыла падзякі Аляксею Гаўруцікаву, Веры Чаплевай і Галіне Прышчэпавай за вялікі ўклад у духоўна маральнае і гуманітарнае выхаванне моладзі.
Важным вынікам канферэнцыі стала абранне новага складу раённага Савета ветэранаў, а старшынёй арганізацыі аднагалосна зноў абраная Вера Чаплева. Яна падзякавала калегам за давер і паабяцала прыкласці ўсе намаганні для далейшага развіцця ветэранскага руху на Дубровеншчыне.
- За папярэднія пяць гадоў усе разам мы многае зрабілі. Аднак наперадзе нас чакае яшчэ больш цікавай работы. Хай Савет ветэранаў і далей развіваецца і мацнее, папаўняецца новымі актыўнымі членамі. Толькі аб'яднаўшыся, мы зможам выхоўваць нашу моладзь у лепшых традыцыях для паспяховай будучыні, - адзначыла Вера Чаплева.
За актыўную грамадзянскую пазіцыю, значны асабісты ўклад у развіццё ветэранскага руху ў Дубровенскім раёне Лідзія Дзейлiк і Валянціна Ракава ўзнагароджаны Ганаровымі граматамі Дубровенскага райвыканкама, А шэраг актывістаў адзначаны падзякамі раённага Савета ветэранаў.