predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Сельгаспрадпрыемствы Дубровеншчыны завяршаюць першы ўкос траў

07.07.2025

Сельгаспрадпрыемствы Дубровеншчыны завяршаюць першы ўкос траў

Працаваць на вынік. Менавіта такую задачу паставіў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання перад працаўнікамі вёскі падчас рабочай паездкі ў Віцебскую вобласць. Гэта стала важным сігналам для Віцебшчыны — ад кожнага супрацоўніка і кіраўніка залежыць развіццё і дабрабыт гаспадаркі.

Юрый Горлаў падчас працоўных паездак у Чашніцкі і Сенненскі раёны цікавіўся ходам і корманарыхтоўчай кампаніі.

Улічваючы няпростую пагодную сітуацыю з павышанай вільготнасцю і вялікай колькасцю ападкаў, кіраўнік аграрнага ведамства заклікаў не зніжаць тэмпаў і засяродзіцца на атрыманні якасных кармоў.

— Якасць кармавой базы — залог высокіх надояў і прыбаўленняў. Тэхналогіі, якія мы выкарыстоўваем, правераныя гадамі. Іх трэба выконваць не толькі на паперы, але і ў рэальнай рабоце ў полі, — падкрэсліў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання. — Кіраўнік дзяржавы нацэльвае нас менавіта на якасць кармавой базы. Так, надвор'е ўплывае на тэмпы і аб'ёмы, але якасць мы павінны кантраляваць на ўсе 100%.

Адпрацаваная тэхналогія, добрая падрыхтоўка тэхнікі, адказнае стаўленне да справы — гэта тое, што на працягу ўсяго часу вызначае працу аграрыяў ААТ "Праўда-С". І нарыхтоўка кармоў — не выключэнне. Падставай для чарговага наведвання гаспадаркі стала тое, што аграрыі сельгаспрадпрыемства першымі завяршылі нарыхтоўку кармоў з траў першага ўкосу. Алену Чачуеву, галоўнага агранома ААТ "Праўда-С", мы заспелі на мехдвары. Хоць травы прыбраныя, адпачываць не даводзіцца.

— Корманарыхтоўку мы завяршылі за 15 дзён. Дапамагаў нам міжраённы механізаваны атрад з ААТ "Дубровенскі райаграсэрвіс", а гэта: драбненне — КВК-800, на адвозцы зялёнай масы МТЗ 1221 з УПТС-15, МТЗ 1221 з ПС-45, на касьбе МТЗ 3522 з КПР-9. Граблі і яшчэ дзве адзінкі адвозкі былі нашы. Крыху пазней да атрада далучыўся і наш КВК-800. Дзякуючы гэтаму мы нарыхтавалі 45,4% сенажу ад плана. Заклалі дзве сянажныя траншэі па 500 тон на старым комплексе ў в. Бахава, дзве траншэі ёмістасцю 800 і 1500 тон у в. Новае Гудава і адну траншэю ёмістасцю 2000 тон сіласу, — распавядае Алёна Юр'еўна. — Сілас мы нарыхтоўвалі вымушана. З-за дажджоў вільготнасць скошанай масы была вышэй 55%. У другi ўкос мы плануем нарыхтаваць сена, калі дазволіць надвор'е, і сянаж.

Пакуль мы размаўлялі з галоўным аграномам, на мехдвор прыехаў Уладзіслаў Рабко, з поўным прычэпам скошанай травы.

— Мы завяршылі корманарыхтоўку, але ёсць невялікія ўчасткі, дзе засталася скошаная трава, яе здрабняе КВК-800, а я прыводжу на корм жывёле. Два-тры прычэпы, каля 30 тон, я разводжу па фермах, дзе стаяць цёлкі і быкі, — распавядае механізатар.

У цэлым, па раёне, на раніцу 1 ліпеня скошана траў першага ўкосу 7582 га, што складае 81,5% ад плана. Завяршылі касавіцу ААТ "Праўда-С" і КУСГП ім. Чарняхоўскага, 98,3% скошана ў ААТ "Якубава Агра". Нарыхтавана 58620 тон сенажу, або 55,1% ад плана. 9900 тон нарыхтавалі аграрыі з ААТ "Якубава Агра", 7998 — ААТ "Герой", 7653 — КУСГП "Прыдняпроўскі". Найбольшая колькасць сенажу ад плана заклалі ў траншэі ў КУСГП ім. Чарняхоўскага — 76,6%. Нягледзячы на капрызы надвор'я, вядзецца нарыхтоўка сена. Сёлета неабходна высушыць 4300 тон траў. На дадзены момант нарыхтавана 359 тон, або 8,3%. Лідзіруе тут СХФ ім. Ю. Смірнова — 187 тон. На раніцу 1 ліпеня ў раёне нарыхтавана 8,34 цэнтнера кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы, што на 0,48 цэнтнера больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Больш за ўсё ў ААТ "Герой" — 11,76 ц. кармавых адзінак на ўмоўную галаву.

dubrovno.by