Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.02.2026
Калядная спартакіяда прайшла ў Дуброўне
Пачаўся новы спартыўны год, які з нецярпеннем чакаюць прадстаўнікі многіх прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна. І традыцыйна ў студзені ў Дуброўне калядная спартакіяда аб'ядноўвае дзясяткі працоўных калектываў і ўключае ў сябе розныя віды спорту.

У суботу ў сярэдняй школе №1 г. Дуброўна ім. А. Нікандравай у аматараў спорту і балельшчыкаў была магчымасць акунуцца ў атмасферу захапляльнай барацьбы спартсменаў-аматараў. З прывітальным словам да ўдзельнікаў спаборніцтваў звярнуўся першы намеснік старшыні начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаваннi Дубровенскага райвыканкама Аляксандр Карнееў. Ён пажадаў прысутным поспеху ў барацьбе, добрага настрою, запалу і дружнай каманднай гульні. Дзевяць каманд спаборнічалі ў гэты дзень у сямі відах спорту. Журы строга сачыла за выкананнем рэгламенту і дакладным выкананнем усіх правілаў. Спартсменам неабходна было прадэманстраваць трапнасць, сілу, спрыт, кемлівасць і камандны дух.


Так, удзельнікі каманды ЦРБ увайшлі ў тройку лепшых па баскетболе, а работнікі суда і праваахоўнікі — па стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, работнікі райвыканкама занялі другое месца ў гэтым жа вiдзе спаборніцтваў, а льнозавадчане сталі сярэбранымі прызёрамі ў баскетболе. Педагогі сярэдняй школы №2 г. Дуброўна ім. Ю. Смірнова паказалі лепшыя вынікі ў дартсе, але самай дружнай, сумленна змагаўшайся да канца была каманда ДРБУ №108.

У выніку па колькасці прызавых месцаў ва ўсіх відах спаборніцтваў бронзавым прызёрам спартакіяды стала ДУА "Сярэдняя школа №1 г. Дуброўна ім. А. Нікандравай": у іх адзін залаты медаль (скачкі ў даўжыню) і два сярэбраныя (дартс, кідкі ў баскетбольнае кальцо). Другое месца заняў ДДАТК: у іх гэтак жа адно першае месца (шашкі) і два другіх (тэніс і скачкі). Абсалютным пераможцам па выніках усіх спаборніцтваў стаў Дуброўнарайгаз, у якога чатыры першыя месцы і два трэція, прычым сам дырэктар Аляксей Бяркозаў асабістым прыкладам матываваў калег. Ён паказаў лепшы вынік у стральбе, набраўшы 46 ачкоў з 50 магчымых.


Характэрна, што ў спаборніцтвах удзельнічалі сем'ямі. Так, на спартакіядзе выступаі Вольга і Дзмітрый Кавалёвы, Аляксандр і Таццяна Шатраўка, Наталля і Сяргей Вароніны, сёстры Ірына Арцем'ева і Валянціна Магіленка.
Дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба Марына Міхасёва, уручаючы дыпломы пераможцам, адзначыла: "Менавіта фізкультура дае падмурак для развіцця вялікага спорту. Упэўнена, што вы далучыце да здаровага ладу жыцця і сваіх дзяцей. Спадзяюся, гэта дазволіць зрабіць нашы спартыўныя спаборніцтвы і святы яшчэ больш масавымі і цікавымі".