predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Размеркаваўся і спатрэбіўся

04.12.2025

Размеркаваўся і спатрэбіўся

Камфортнае жыллё, дастойная зарплата і вопытныя настаўнікі: малады аграном падзялілася ўражаннямі ад першага месца працы.

Анастасія Шыцікава сёлета скончыла БДСГА, факультэт аграноміі па спецыяльнасці плодаагародніцтва. З ліпеня працуе ў КУСГП "Прыдняпроўскі". Пра тое, як дзяўчыну з Талачына сустрэлі на Дубровеншчыне, мы даведаліся, пабываўшы ў аграгарадку Ляды.

Анастасія з задавальненнем распавяла карэспандэнту газеты "Дняпроўская праўда" пра сваю працу і запрасіла ў дом, які дала гаспадарка. Пра такое светлае і прасторнае жыллё, якое выпускніцы Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі далі ў КУСГП "Прыдняпроўскі", Анастасія магла толькі марыць. Новыя "квадраты" здаюцца палацам. Тры пакоі, вялікая кухня, свежы рамонт, усе выгоды, веранда — не кожны ў 21 год можа пахваліцца такімі ўмовамі пражывання. У гаспадарцы аграном ужо некалькі месяцаў -асвойваецца ў прафесіі, наладжвае побыт.

- Я вучылася ў Горках па мэтавым кірунку, і ў мінулым годзе практыку праходзіла тут, у КУСГП "Прыдняпроўскі". Спачатку, калі пачула пра Ляды, не ўяўляла, дзе гэта. Але потым прыехала, мне тут спадабалася, добразычлівыя калегі, з'явіліся сябры - і першапачатковае хваляванне знікла, - успамінае дзяўчына.

Анастасія распавяла, што пасля заканчэння вучобы, кіраўніцтва КУСГП папрасіла яе прыехаць раней за належны тэрмін на працу.

- Я падумала: што сядзець без справы, калі ў сельгаспрадпрыемстве гарачая пара, ды і шмат чаму навучыцца можна як раз падчас уборачнай. Адпачыла пару тыдняў пасля атрымання дыплома і прыехала. Мне практычна адразу далі жыллё, пад'ёмныя ў суме двух акладаў і яшчэ штомесячная даплата як маладому спецыялісту, - працягвае Анастасія. - Жыллё, заробак, калектыў - усё сведчыць, што ў маладых спецыялістах тут зацікаўленыя.

Свае веды, атрыманыя ў БДСГА аграном ужо паспела прымяніць на практыцы: у гарачую пару ўборачнай ва ўсе вытворчыя працэсы даводзіцца ўнікаць у разы хутчэй - на нагах увесь светлавы дзень.

- Пад кіраўніцтвам настаўнікаў пазнаёмілася з людзьмі і фронтам работ. На волю лёсу мяне не кідаюць. На працягу лета сачыла за апрацоўкай глебы, вывучала палі - колькі гектараў, дзе размешчаны, што расце. Падчас жніва я працавала на збожжатоку, прымала збожжа, разам з бухгалтарам Святланай Сяргееўнай Галубцовай складала справаздачы. Яна ўсё падрабязна патлумачыла, так што на трэці дзень я ўсё рабіла самастойна. Так як я працую на пасадзе аграном-аграхімік, у маё поле дзейнасці ўваходзіць і праца з ядахімікатамі: захаванасць, выдача, улік. Зараз, калі палявыя работы скончаны, асноўнае поле дзейнасці -арганіка. Увогуле, набіраюся вопыту, а потым буду рухацца наперад, расці прафесійна, - усміхаючыся, кажа малады спецыяліст.

Дзяўчына падзялілася, што ў яе ёсць малады чалавек, пазнаёміліся з ім яшчэ летась, перапісваліся, прыязджалі ў госці. Глядзелі адзін на аднаго. Разам уладкоўваюць побыт. І на грамадскае жыццё час знаходзіцца. Удзельнічае малады спецыяліст і ў культурным і спартыўным жыцці прадпрыемства і раёна: сустрэчы з кіраўніцтвам раёна, форумы, спаборніцтвы. Анастасiю радуе, што ў раёне створаны камфортныя ўмовы для жыцця і працы. 

- Тут хочацца жыць і працаваць. Не ўся моладзь глядзіць у бок вялікіх гарадоў: сяло развіваецца і выдатна падыходзіць для жыцця, - лічыць наша суразмоўніца.

Раіса Васільеўна Іванчыкава, спецыяліст па кадрах КУСГП "Прыдняпроўскі" распавяла, што ў гаспадарку гэтым летам прыйшлі два маладыя спецыялісты - Анастасія Шыцікава і Вераніка Іванова.

- У цэлым, у нас амаль дзясятак работнікаў - моладзь: аграномы, эканамісты, трактарысты машыністы, зваршчык. Талковая і ініцыятыўная змена працуе добрасумленна і з вялікай аддачай. Новыя работнікі даюць імпульс для развіцця прадпрыемства і раёна ў цэлым. І для замацавання новых кадраў выбудавана цэлая сістэма падтрымкі. Па зарплаце не крыўдзім: хто працуе, той атрымлівае, - адзначыла яна.

dubrovno.by