predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Работнікі Дубровенскага ўчастка Аршанскага філіяла Віцебскаблпал забяспечваюць насельніцтва палівам

09.09.2025

Работнікі Дубровенскага ўчастка Аршанскага філіяла Віцебскаблпал забяспечваюць насельніцтва палівам

Штогод у першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Людзі гэтых прафесій забяспечваюць цяпло і камфорт у дамах, работу прадпрыемстваў раёна, сельскагаспадарчых арганізацый, транспарту, будаўніцтва.

Напярэдадні свята мы сустрэліся з Уладзімірам Чэхоўскім, начальнікам Дубровенскага ўчастка Аршанскага філіяла Віцебскаблпал, каб даведацца, як у цяперашні час забяспечваецца насельніцтва цвёрдым палівам.

— Наша задача — забеспячэнне насельнiцтва палівам па меры іх патрэбы. Для гэтага дзяржавай прадугледжаны пэўныя датацыі, якія дазваляюць патанняць паліва людзям, якія пражываюць у прыватных дамах і маюць пячное ацяпленне. Як правіла, штогод, старшыні сельсаветаў падаюць нам спісы, згодна з якімі мы адпускаем паліва. У нас заведзены спецыяльныя карткі — паліўныя кніжкі, па ёй на кожнае домаўладанне па фіксаваных цэнах можна атрымаць 3,5 тоны паліўных брыкетаў або 4,9 кубаметру дроў. Пры рэалізацыі адначасова двух відаў паліва: брыкету — тры тоны, дроў — 1,2 кубаметры, — распавядае Уладзімір Аляксандравіч. — Акрамя таго, паліва мы можам даставіць у любую кропку раёна, кошт дастаўкі будзе залежаць ад кіламетражу, але калі чалавек жадае забраць сам, то ён аплаціць толькі кошт паліва і пагрузку.

У наш час назіраецца тэндэнцыя да скарачэння колькасці дамоў, дзе ўжываецца пячное ацяпленне. Гэта заканамерна, бо газіфікацыя і электрыфікацыя крочаць па краіне сямімільнымі крокамі, а зімы не такія марозныя, як раней. Але аб поўным выключэнні выкарыстання цвёрдага паліва гаворкі няма. Попыт на яго існуе па гэты дзень, а на дровы так і зусім штогод расце.


— Мы прапануем насельніцтву дровы ў выглядзе чатырохметровых бярвенняў, цурак і колатыя. Вось на колатыя, як правіла, у нас і збіраецца чарга. Справа ў тым, што на расколцы ў нас працуе адзін чалавек, у дзень ён можа насекчы 10 кубаметраў, гэта значыць зачыніць дзве заяўкі, а на сённяшні дзень іх больш за 80. Ёсць праблемы і на распілоўцы, увесь дзень правесці з пілой у руках — задача не з лёгкіх. Мы б і рады выконваць заказы хутчэй, але адбіваецца дэфіцыт кадраў: няма жадаючых у нас працаваць, — кажа начальнік участка. Выконваць заяўкі спажыўцоў было б немагчыма без зладжанай і адказнай працы калектыву, а ён у Дубровенскім участку Аршанскага філіяла Віцебскаблпал усяго 8 чалавек.

— Вось ужо на працягу 48 гадоў у нас працуе Антаніна Дзмітровіч. Раней была эканамістам, а цяпер адпускае паліва, вядзе чаргу, складае спісы домаўладанняў. 41 год працуе Ларыса Майстрэнка. Яна прымае, адгружае і ўзважвае паліва. На колцы дроў у нас працуе Уладзімір Шарай, за дастаўку паліва адказваюць Уладзімір Шэндрык і Яўген Выбарны, а за пагрузку — Сяргей Мачэхін.

Хоць наш калектыў маленькі, кожны стараецца добра выконваць сваю справу. Працаваць на вынік заўсёды прыемна. А калі ён суправаджаецца цяплом для іншых, то, напэўна, і ўдвая, — падсумаваў Уладзімір Чэхоўскі. Лета прайшло, не за гарамі першыя холада. Руплівыя гаспадары, якія валодаюць прыватнымі дамамі, не падлучанымі да сістэмы цэнтральнага ацяплення і газаправодза, ужо назапасіліся дровамі або брыкетам. Але для многіх дубровенцаў і сельскіх жыхароў гэтае пытанне яшчэ актуальнае. За 8 месяцаў 2025 года насельніцтву рэалізавана 3400 кубаметраў дроў, а гэта 110% да ўзроўню мінулага года, 1720 тон торфабікету, што складае 86% да ўзроўню мінулага года. Усяго на тэрыторыі Дубровенскага раёна Дубровенскім участкам Аршанскга філіяла Віцебскаблпал абслугоўваецца 1900 домаўладанняў, што складае 79%. І гэта адзін з самых высокіх паказчыкаў у вобласці.

dubrovno.by