Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.06.2025
Рабочая раніца на святочнай ноце выдалася ў Дубровенскім ПМС
Раніцай у абноўленай актавай зале Дубровенскага ПМС сабраліся ўсе работнікі прадпрыемства, каб перад адбыццём на аб'екты павіншаваць адзін аднаго з надыходзячым прафесійным святам.
На ўрачыстым сходзе прысутнічаў старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў. Ён падзякаваў меліяратарам за вялікі ўклад у эканоміку раёна, пажадаў працвітання прадпрыемству і дабрабыту кожнаму работніку і іх родным, а таксама ён і дырэктар Дубровенскага ПМС Андрэй Цярляковіч уручылі лепшым работнікам узнагароды за добрасумленную якасную працу.
А работнікі Дубровенскага РДК падарылі меліяратарам яркія творчыя нумары.
У сувязі з прафесійным святам лепшыя работнікі УП "Дубровенскае ПМС" адзначаны заслужанымі ўзнагародамі
Ганаровай граматай дзяржаўнага аб'яднання па меліярацыі зямель, воднай і рыбнай гаспадарцы "Белвадгас" узнагароджаны Сяргей Капытоўскі, машыніст экскаватара.
Ганаровай граматай камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта адзначаны Мікалай Русанаў, машыніст бульдозера
Ганаровымі граматамі ДП "Віцебскмеліявадгас" — кіруючая кампанія холдынга "ВітМеліо" ўзнагароджаны:
Мікалай Гарбачоў, машыніст экскаватара
Сяргей Селюкоў, трактарыст
Міхаіл Капелька, вадзіцель
Руслан Гудына, электрагазазваршчык
На Дошку гонару ДП "Віцебскмеліявадгас" — кіруючая кампанія холдынгу "ВітМеліа" занесены Канстанцін Скварко, галоўны механік
Ганаровай граматай Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта адзначаны:
Валерый Чапелаў, машыніст аўтакрана
Андрэй Іўкін, машыніст бульдозера
Ганаровай граматай Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў узнагароджаны Мікалай Крывец, прараб
Ганаровай граматы камунальнага даччынага ўнітарнага прадпрыемства меліярацыйных сістэм "Дубровенскае ПМС" удастоены:
Валянцін Маталыгін, начальнік участка
Генадзь Старавойтаў, машыніст экскаватара
Уладзімір Балашкоў, мантажнік трубаправодаў
Вячаслаў Звяркоў, вадзіцель
Андрэй Додрыкаў, рамонтнік штучных збудаванняў
Уладзімір Шатраўка, спецыяліст па кадрах
Аляксей Казлоў, трактарыст
Падзяка раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК аб'яўлена:
кухару Алене Сардэчнай,
машыністу бульдозера Аляксею Іўкіну
слесару-рамонтніку Мікалаю Кучараву
машыністу бульдозера Леаніду Гузаву.