Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
09.10.2025
Прышчэпачная кампанія стартавала на Дубровеншчыне
Кастрычнік-лістапад - найбольш аптымальны перыяд для правядзення прафілактычных прышчэпак супраць грыпу. Такія тэрміны вызначаны зыходзячы з развіцця эпідэмічнага працэсу ў Беларусі, суседніх краінах, чакаемага росту захворвання на грып у канцы студзеня-пачатку лютага, а таксама з улікам тэрмінаў захавання эфектыўнага імунітэту пасля вакцынацыі.
Вакцынацыя - адзін з найбольш эфектыўных, навукова абгрунтаваных метадаў прафілактыкі інфекцыйных захворванняў.
- Вакцынацыя заклікана прадухіліць развіццё цяжкіх форм, ускладненняў захворвання і неспрыяльных зыходаў. Таму вакцынавацца ў першую чаргу трэба людзям, якія адносяцца да груп рызыкі. Гэта дзеці ва ўзросце ад 6 месяцаў да 3 гадоў, дзеці і дарослыя з хранічнымі захворваннямі, імунасупрэсіяй. Таксама гэта людзі, якія ў сілу сваёй прафесійнай дзейнасці падвяргаюцца высокай рызыцы заражэння: медыцынскія і фармацэўтычныя работнікі, людзі, якія знаходзяцца ва ўстановах з кругласутачным рэжыме знаходжання, работнікі дзяржаўных органаў, якія забяспечваюць бяспеку і жыццядзейнасць краіны, - адзначыла Дар'я Літвінава, памочнік урача-эпідэміёлага ДУ "Дубровенскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі".
Яна паведаміла, што ў Дубровенскім раёне вакцынацыя супраць грыпу будзе праходзіць ва УАЗ "Дубровенская ЦРБ", ГЗ "Асінторфская амбулаторыя агульнай практыкі", ГЗ "Зарубская амбулаторыя агульнай практыкі". Для вакцынацыі насельніцтва супраць грыпу ў арганізаваных калектывах і сельскай мясцовасці ў арганізацыях аховы здароўя раёна створаны тры выязныя брыгады.
Калі ўсё ж пазбегнуць ВРВІ (грыпу) не ўдалося, то не варта займацца самалячэннем, неабходна звярнуцца ва УАЗ "Дубровенская ЦРБ" або застацца дома і выклікаць хуткую дапамогу па нумары 103. Не варта пераносіць інфекцыю "на нагах", гэта небяспечна не толькі для вас, але і з'яўляецца магутнай крыніцай распаўсюджвання віруса сярод насельніцтва.