Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.02.2026
Старшыня Дубровенскага райвыканкама правёў аператыўную нараду
Старшыня Дубровенскага райвыканкама правёў аператыўную нараду
Яна прайшла ў пашыраным фармаце з запрашэннем прадстаўнікоў усіх аддзелаў райвыканкама, старшыняў сельвыканкамаў, кіраўнікоў РАНС, РАУС і іншых арганізацый, адказных за жыццезабеспячэнне насельніцтва Дубровенскага раёна. Традыцыйна пачалі з аналізу выкананых даручэнняў, якія былі дадзены адказным і службовым асобам на папярэдняй нарадзе. У прыватнасці, гаворка ішла аб пагашэнні запазычанасці сельгасарганізацый па выплаце падаткаў, падрыхтоўцы насення да вясновай пасяўной, прыцягненню да адказнасці асоб, якія дапусцілі гібель буйной рагатай жывёлы.
Кіраўнік раёна акцэнтаваў увагу на нездавальняючай рабоце па абнасеньванні кароў і цялушачнага пагалоўя ў большасці сельскагапрадпрыемстваў раёна, санітарным стане МТФ. Ён таксама даручыў распрацаваць план мерапрыемстваў па стабілізацыі сітуацыі на рынку працы і ацэначныя крытэрыі работы спецыялістаў аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама, якія дапамогуць дэталёва і дакладна атрымліваць інфармацыю аб эфектыўнасці дзейнасці кожнага з іх.
- Любую працу, на жаль некаторых прысутных тут службовых асоб, неабходна кантраляваць. І гэта сёння першачарговая задача кіраўніка любога ўзроўню. Асабліва там, дзе нават бягучыя пытанні не вырашаюцца ўнутры структурнага падраздзялення, а падымаюцца на ўзровень раённага кіраўніцтва. Гэта датычыцца ўсіх, а для тых, хто не спраўляецца, маюцца механізмы адміністрацыйнага ўздзеяння, - акцэнтаваў увагу кіраўнік раёна.
Таксама на нарадзе былі дадзены канкрэтныя даручэнні. У прыватнасці, лясгасам па выкананні культуры лесанарыхтоўкі, недапушчэнні праезду па засеяных палях, энергетыкам - па ўборцы тэрыторыі пасля выканання работ па абразанні кустоў пад ЛЭП, водаканалу - па ліквідацыі раней выяўленых недахопаў у якасці пітной вады, райспажыўтаварыства па выкананні графіка работы аўталавак, дарожным і камунальным службам па якасным выкананні сваіх абавязкаў па расчыстцы дарог і пунктаў прыпынку грамадскага транспарту. Старшыням сельсаветаў - пісьменна каардынаваць усю дзейнасць на падведамнай тэрыторыі.
- У асобных арганізацыях няма работы на перспектыву, а галоўнае - думаць пра будучыню. Сёння маюцца рэсурсы для развіцця і росту ва ўсіх сферах: ад торфаздабычы і сельскай гаспадаркі да культуры і турызму. Трэба своечасова даносіць да людзей планы і перспектывы, каб кансалідаваць намаганні для рэалізацыі ўсяго задуманага, - падсумаваў Алег Макарэвіч