predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Святы, прысвечаныя Дню Перамогі, прайшлі ў дзіцячых садках Дубровеншчыны

12.05.2025

Святы, прысвечаныя Дню Перамогі, прайшлі ў дзіцячых садках Дубровеншчыны

Дзень Перамогі – адно з самых важных святаў у нашай краіне. Напярэдадні святкавання 80-ай гадавіны з Дня Перамогі ў дзіцячых садках г. Дуброўна прайшлі тэматычныя святы.

Так, у ДУА "Дзіцячы сад № 3 г. Дуброўна" на свяце дзеці, з пачуццём асаблівай падзякі, чыталі вершы, выконвалі песні, удзельнічалі ў сцэнках, танцавалі. Выдатная пранікнёная музыка песень ваеннай тэматыкі ўнесла яркую ноту ў гэтае ўрачыстае мерапрыемства. Колькі б гадоў ні прайшло, памяць аб гэтай вайне і аб Вялікай Перамозе павінна жыць у сэрцы народным, каб не перарывалася сувязь часоў. Са святам! Міру і дабра ўсім нам!




У ДУА "Дзіцячы садок 2 г. Дуброўна" выхаванцы, педагогі і бацькі прынялі ўдзел у музычным свяце "Дзень Перамогі". Дзеці чыталі вершы, спявалі песні, выконвалі музычныя кампазіцыі, праявілі ўвагу, спрыт і шпаркасць у гульнях. Ушанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання.

У холе ўстановы арганізавана выстава дзіцячай творчасці "Салют Перамогі". Выхаванцы і педагогі ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у акцыі "Белыя жураўлі".



У ДУА "Дзіцячы сад № 4 г. Дуброўна" прайшло пасяджэнне раённага метадычнага аб'яднання намеснікаў кіраўнікоў устаноў дашкольнай адукацыі Дубровенскага раёна па грамадзянска-патрыятычным выхаванні. Удзельнікі абмеркавалі арганізацыйна-кіраўнічыя аспекты рэалізацыі патрыятычнага выхавання ва ўстановах дашкольнай адукацыі. Практычным вопытам работы падзялілася выхавальнік Юранава Крысціна Міхайлаўна. Мерапрыемства было прысвечана Дню Перамогі.

dubrovno.by.