predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Памочнік па доглядзе — работа для неабыякавых

03.11.2025

Памочнік па доглядзе — работа для неабыякавых

Сярод мноства прафесій, якія існуюць сёння ў сферы сацыяльнай абароны, прафесія памочніка па доглядзе зарэкамендавала сябе запатрабаванай і эфектыўнай. Паслуга сядзелкі і дзённага нагляду дае нямала пераваг для маючых патрэбу ў гэтым вiдзе дапамогі. Іншае пытанне, хто ідзе сёння ў гэтую прафесію, ды і наогул, цi кожны можа стаць памочнікам па доглядзе?

Вопытам работы заўсёды гатовая дзяліцца памочнік па доглядзе аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Дубровенскага раёна Алена Далгапалава, якая ў гэтай прафесіі з 2023 года і зарэкамендавала сябе працалюбівым і адказным работнікам. Назіранне за самаадчуваннем падапечнага і станам яго здароўя, ажыццяўленне агульнага догляду, падтрыманне санітарных нормаў, прадастаўленне гігіенічных паслуг, арганізацыя прыёму ежы, дапамога ў правядзенні вольнага часу — такія асноўныя напрамкі дзейнасці памочніка па доглядзе вылучыла Алена Мікалаеўна. Але адзін з самых важных аспектаў работы памочніка па доглядзе — уменне выслухаць падапечных і знайсці кантакт з ім, пры гэтым не быць дакучлівым.

— Спецыялісты ТЦСАН курыруюць нашу працу і заўсёды дапамогуць, калі ўзнiкне нейкая складаная сітуацыя. Бо памочнік па доглядзе не ўсё вырашае. Хоць тое, што ў нашых сілах, мы робім, — распавядае Алена Мікалаеўна.

Алена Далгапалава з'яўляецца старэйшынай аграгарадка Асінторф. Як правіла гэтую грамадскую пасаду займае чалавек актыўны, адказны, ветлівы, неабыякавы да лёсу іншых людзей. Менавіта такім чалавекам з'яўляецца Алена Мікалаеўна. А яшчэ яна вельмі творчая натура: 20 гадоў займаецца рукадзеллем, а ўсе яе работы вельмі душэўныя і выкананы з любоўю. У Асінторфскай сельскай бібліятэцы не аднаразова праходзяць выставы яе шэдэўраў.

Алена Мікалаеўна прызнаецца, што часам бывае няпроста, але жадання змяніць сферу дзейнасці ў яе не ўзнікала. Тут не можа быць без адрознення — у сферы сацыяльнага абслугоўвання трэба працаваць з адкрытым сэрцам да людзей, якія маюць патрэбу ў той або іншай дапамозе і доглядзе. Заслужыць давер і падзяку часам вельмі няпроста. Але людзям, якія прыходзяць у гэтую прафесію, атрымоўваецца падабраць ключ да сэрца, а гэта дарагога варта.

Падрабязную кансультацыю спецыялістаў аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму можна атрымаць дыстанцыйна па тэлефоне: 5-29-18 або па адрасе: г. Дуброўна, вул. Лапанькова,7 "А".

dubrovno.by