predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Падведзены вынікі конкурсу сярод падпісчыкаў раёнкі

20.01.2026

Падведзены вынікі конкурсу сярод падпісчыкаў раёнкі

Завяршыўся першы этап падпісной кампаніі 2026 года. Мы ўдзячныя нашым чытачам і ўсім, хто працягвае выпісваць раённую газету, з'яўляецца героямі рэпартажаў, пазаштатнымі карэспандэнтамі і разам з работнікамі рэдакцыі піша гісторыю роднага краю.

Паштальёны, грамадскія распаўсюднікі - нашы першыя памочнікі ў арганізацыі падпіскі на раённую газету "Дняпроўская праўда". Таму мы правялі конкурс сярод паштовых аддзяленняў і паштальёнаў. Па выніках падпіскі на першы квартал і першае паўгоддзе 2026 года пераможцам конкурсу стала АПС "Калінаўка": Ала Якаўлеўна Капцёрава і Ларыса Аляксандраўна Андрыца. Павіншаваць работнікаў лепшага аддзялення паштовай сувязі мы і прыехалі ў аграгарадок марознай студзеньскай раніцай. Нас гасцінна сустрэлі на пошце.

Ала Капцёрава распавяла, што жыхары Калінаўкі любяць і чытаюць раёнку.

- Кожны пяты жыхар выпісвае "Дняпроўскую праўду". Я на пошце больш за 9 гадоў працую і хачу сказаць, што па серадах і суботах у нас асабліва чакаюць карэспандэнцыю, ведаюць, што ў гэтыя дні раёнка прыходзіць - галоўная крыніца навін, - кажа начальнік АПС.

Паштальён Ларыса Андрыца дадае, што ў многіх дамах выпісваць Дняпроўку ўжо стала сямейнай традыцыяй.

- Біруковы, Дранеўскія, Макаёвы і многія іншыя вяскоўцы ўсё жыццё нашу газету выпісваюць. Адзначаюць, што з кожным годам выданне становіцца ўсё цікавей, больш маляўнічым. Пажаданне толькі адно: каб старонак таксама дадавалася, бо навін у раёне добрых шмат, - лічыць паштальён з дваццацігадовым стажам.


Па добрай традыцыі ў студзені вызначаюцца шчасліўчыкі і сярод тых, хто падпісаўся на квартал і паўгоддзе. Вось і гэтым разам магчымасцю атрымаць падарунак ад рэдакцыі скарысталіся больш за паўсотні дубровенцаў. Сёлета ўдача ўсміхнулася Максіму Мацюшку і Вользе Лапікавай. Калектыў рэдакцыі ад душы віншуе пераможцаў.

У год свайго 95-гадовага юбілею калектыў рэдакцыі ўдзячны сваім адданым чытачам і гатовы працягваць размяшчаць на старонках газеты аператыўныя навіны, актуальную інфармацыю і публікаваць галоўнае пра падзеі ў краіне, вобласці і раёне. Заставайцеся з раёнкай!

dubrovno.by