Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.04.2026
Падрабязнасці сустрэчы на Дубровеншчыне
У Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі Дубавеншчына прымала дэлегацыю Краснінскага раёна. Па традыцыі сустрэча прайшла ў аграгарадку Ляды, які знаходзіцца на мяжы дзвюх краін. Дубровенцы сустракалі гасцей караваем і народнымі беларускімі песнямі калектыву "Кудзеліца".
Праграма візіту расiян была насычанай і разнапланавай. У кожным пункце быў акцэнт на агульных каштоўнасных арыенцірах нашых народаў і дзяржаў. Госці азнаёміліся з экспазіцыяй Дубровенскага гісторыка-краязнаўчага музея, паўдзельнічалі ў майстар-класе народных майстроў Дома рамёстваў па стварэннi тэматычнай маляванкі.
Затым наведалі дзіцячую школу мастацтваў імя Фарыда Яруліна. Зносіны членаў дэлегацыі з кіраўніцтвам Дубровенскага раёна былі нефармальнымі. Кіраўнікі раёна дзяліліся планамі па развіцці сваіх рэгіёнаў, распавядалі аб развіцці інфраструктуры, прыцягненні моладзі і падтрымцы яе ініцыятыў. Так, наведванне дзіцячай пляцоўкі не было ў плане візіту, але ў Красным вырашаецца пытанне аб будаўніцтве такога аб'екта, таму краснінцы з цікавасцю агледзелі размяшчэнне і абсталяванне пляцоўкі ў Дуброўне.
Пасля ўскладання кветак да помніка Ганны Нікандравай адбыўся ўрачысты сход грамадскасці і святочны канцэрт "Беларусь і Расія — мы адзіны народ".
Да прысутных у зале з прывітальным словам звярнуўся старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Макарэвіч, які нагадаў, што 2 красавіка 1996 года Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя, грунтуючыся на гістарычна існуючай агульнасці лёсаў беларусаў і расіян, абапіраючыся на волю нашых народаў да далейшага збліжэння, падпісалі Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі.
— З таго часу прайшло трыццаць гадоў. За гэты час мы прайшлі нямала вывераных крокаў на нашым інтэграцыйным шляху. Вектары палітыкі нашых дзяржаў застаюцца нязменнымі. Гэта мір і згода, адзінства і прагрэс, дабрабыт і сацыяльная справядлівасць. Брацкія народы шануюць пранесенымі скрозь стагоддзі традыцыямі даверу, па праве ганарацца агульнай гісторыяй, свята шануюць памяць продкаў і беражліва захоўваюць духоўна-маральныя каштоўнасці. Важкія сумесныя дасягненні дапамагаюць нашым народам годна жыць, працаваць, гадаваць дзяцей і з упэўненасцю глядзець у заўтрашні дзень. Хай так будзе і далей, - пажадаў Алег Аркадзьевіч.
Кіраўнік Краснінскага раёна Максім Мішчанка адзначыў, што для краснінцаў, як для жыхароў прыгранічнай тэрыторыі, гэты дзень напоўнены асаблівым сэнсам.
— Мы, як ніхто іншы адчуваем, што межы не падзяляюць, а аб'ядноўваюць. Нас звязваюць моцныя эканамічныя сувязі, сумесныя культурныя праекты і, што самае важнае, — шчырыя добрасуседскія і сямейныя адносіны. Наша адзінства прайшло праверку часам і самымі суровымі выпрабаваннямі гісторыі. Сёння, абапіраючыся на бясцэнны вопыт мінулых пакаленняў, мы працягваем будаваць агульную будучыню ў рамках Саюзнай дзяржавы, падтрымліваючы адзін аднаго і сумесна працуючы на карысць нашых народаў.
Гучнымі апладысментамі сустрэлі дубровенцы словы старшыні Краснінскай акруговай Думы Ігара Цімашэнкава, які павітаў прысутных у зале на беларускай мове:
— Увесь дзень сёння я спрабаваў знайсці адрозненні паміж нашымі народамі. Іх няма! Мы аднолькава думаем, нас трывожыць і радуе адно і тое ж. Мы, як і вы, любім бульбу. Мы браты, мы сябры былі, ёсць і застанемся такімі.
І гэты пасыл пацвердзіла яркая канцэртная праграма, дзе выступленне дубровенскіх артыстаў па-майстэрску дапаўнялі нумары творчых калектываў Краснінскага раёна.