predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Перамагаюць упартыя

19.11.2025

Перамагаюць упартыя

Каманда Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта стала пераможцам Рэспубліканскай універсіяды ўжо дзясяты раз. Важкі ўклад у камандны поспех унесла Алена Саўчанка, якая пачала шлях у вялікі спорт у Дубровенскай ДЮСШ. Яна стала прызёрам у трох відах лёгкаатлетычнай праграмы і ў летнім мнагабор'і "Здароўе". Плюс чацвёртакурсніца факультэта інфармацыйных тэхналогій і робататэхнікі ўдзельнічала ў спаборніцтвах па футболе і баскетболе. Пры гэтым Алена датычная і да перамог ВДТУ на Рэспубліканскай універсіядзе ў папярэднія два сезоны.

— Я з дзяцінства была вельмі актыўным рухомым дзіцём, — распавядала пра сябе Алена Саўчанка. — Бо майму тэмпераменту выдатна падыходзіць лёгкая атлетыка. Гэтым відам спорту займаюся з пятага класа агульнаадукацыйнай школы. А пасля трэніровак перыядычна мы гулялі ў футбол і баскетбол.

Паступіць у ВДТУ Алена вырашыла, жадаючы атрымаць запатрабаваную прафесію. Паміж універсітэцкімі заняткамі дзяўчына значную частку вольнага часу прысвячае спорту. — Штодня трэніруюся па 2-3 гадзіны ў дзень, — кажа наша зямлячка. — Калі прыязджаю на выхадныя ў Дуброўна, здзяйсняю прабежкі па стадыёне.

Каб сумяшчаць вучобу і заняткі спортам дзяўчына выпрацавала свой рэжым дня.

— Звычайна пасля наведвання заняткаў у мяне трэніроўка, — распавядае студэнтка. — Прыходжу дадому, крыху адпачну, а ўвечары і прыступаю да самастойнай вучобы.

Паспяховага выступлення Алены і іншых студэнтаў на рэспубліканскіх стартах не было б без усебаковай падтрымкі спорту з боку кіраўніцтва ВДТУ. У "тэхналожцы" адны з лепшых умоў для заняткаў спортам сярод ВНУ Беларусі.

dubrovno.by