Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
11.08.2025
Харчаванне аграрыяў — на кантролі кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў Дубровеншчыны
Героі сённяшняга дня — аграрыі. У сельгаспрадпрыемствах вялікая ўвага надаецца рацыянальнай арганізацыі і стварэнню аптымальных умоў для работы камбайнераў і вадзіцеляў.
Бо яны працуюць у гэтыя дні ад світання да заходу, робячы толькі невялікія перапынкі на абед і вячэру. Аграрыі разумеюць, гэта ўсё дзеля харчовай бяспекі краіны.
Смачна, сытна і збалансавана — такога правіла прытрымліваецца пры прыгатаваннi страў для ўдзельнікаў бітвы за ўраджай каманда кухараў ААТ "Баброва-Агра". Машына, загрузіўшыся вялікімі тэрмасамі для першага, другога і вадой, трымае шлях ад сталовай сельгаспрадпрыемства на палі. Усе пункты маршруту распланаваныя і выразна вывераныя: абеды трэба даставіць гарачымі, нават на самыя аддаленыя палі гаспадаркі.
— Камбайнеры абавязкова выкройваюць хвілінку для прыёму ежы, але так, каб пры гэтым не страціць каштоўны працоўны час, — кажа Ігар Цімошчанка, дырэктар ААТ "Баброва-Агра". — Усе абеды гатуюцца ў нашай сталовай, работнікі аплачваюць 20% кошту, астатняе — сельгаспрадпрыемства. І гатуюцца паўнавартасныя абеды, абавязкова работнікі забяспечваюцца пітной вадой, на вячэру — сухпаек.
"Млын моцны вадой, а чалавек — ежай". Памятаючы гэтую старадаўнюю прыказку, у СХФ ім. Ю. Смірнова работнікаў сельгаспрадпрыемства кормяць гарачымі абедамі бясплатна. У гарачую летнюю пару ў сталовай сельгаспрадпрыемства штодня гатуюць каля 50 комплексных абедаў, якія дастаўляюцца прама на працоўныя месцы працаўнікам палёў.
— Сталовая знаходзіцца ў аг. Станіславава. Там штодня гатуюць гарачыя абеды, а на вячэру збіраюць сухпайкі. Абед уключае першае, другое і кампот. У сухпаек уваходзіць хлеб, кансервы або каўбаса, вада, — кажа Міхаіл Важлакоў, кіраўнік СХФ ім. Ю. Смірнова. Гарачае харчаванне камбайнераў і вадзіцеляў, забеспячэнне іх пітной вадой і, вядома ж, спецвопраткай — на пастаянным кантролі галіновага прафсаюза. Нездарма кажуць, што ў правядзенні ўборачнай кампаніі няма дробязяў. Тут важна ўсё, нават тое, што на першы погляд абывацеля здаецца не вельмі істотна. Харчаванне работнікаў у тым ліку.