Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.08.2020
Педагагічная сям'я Дубровеншчыны папоўнілася маладымі спецыялістамі
Традыцыйна напярэдадні навучальнага года праходзіць сустрэча кіраўніцтва раёна з маладымі педагогамі. У гэтым годзе педагагічная сям'я Дубровеншчыны папоўнілася пяццю маладымі спецыялістамі-выпускнікамі Аршанскага і Полацкага каледжа, а таксама ВДУ імя П.М.Машэрава.
Маладыя педагогі - настаўнікі пачатковай адукацыі і замежнай мовы Вікторыя Дранькова, Марыя Анішчанка, Дарына Бяляева і Ганна Майер - будуць працаваць у гарадскіх школах Дуброўна. Выпускніца Полацкага каледжа Ульяна Чэпiкава пачне свой працоўны шлях у яслях-садзе №2 г.Дуброўна. Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў расказаў маладым спецыялістам аб Дубровенскім раёне, яго гісторыі і традыцыях, перспектывах развіцця. Пацікавіўся сацыяльна-бытавымі ўмовамі, пажадаў педагогам ўзаемаразумення ў працоўных калектывах, узаемапавагі з бацькамі і дзецьмі.
— Вы вучыліся тэорыі, зараз свае веды будзеце прымяняць на практыцы. Не заўсёды ўсё ў жыцці будзе гладка і проста. Умейце пераадольваць цяжкасці, не саромейцеся пытаць і спасцігаць новае. Поспехаў вам на працоўным шляху, - сказаў Анатоль Лукашоў і ўручыў педагогам памятныя сувеніры.
Святлана ШУРПАКОВА