Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.11.2019
Паважаныя жыхары Дубровенскага раёна!
Сардэчна віншуем Вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Нягледзячы на неадназначнасць гістарычных ацэнак, гэта яркая дата стала для нашага народа арыенцірам на святыя прынцыпы братэрства і раўнапраўя, служыць сімвалам вялікіх пераўтварэнняў і пераменаў да лепшага.
Мы шануем сваё мінулае, а для паспяховай пабудовы сучаснасці і будучыні бярэм лепшыя ідэі, народжаныя Кастрычнікам, - ідэі сацыяльнай справядлівасці і павагі да чалавека працы.
Сёння мы жывём у суверэннай, незалежнай краіне. Сваім розумам, талентам і працавітасцю будуем моцную, стабільную дзяржаву, у якой галоўнай каштоўнасцю з'яўляецца чалавек — сапраўдны патрыёт і гаспадар роднай зямлі.
Ад усёй душы жадаем вам моцнага здароўя, аптымізму і вялікага чалавечага шчасця!
РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.
РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.