predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Адказ на выклікі часу

04.02.2026

Адказ на выклікі часу

На фоне складанай знешнепалітычнай абстаноўкі, нарастання ваеннай напружанасці і дэструктыўных крокаў у дачыненні да Беларусі з боку шэрагу замежных дзяржаў, краіна прыняла рашучыя меры па ўмацаванні сваёй абараназдольнасці.

Адным з ключавых крокаў стала падпісанне Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам 17 ліпеня 2023 года Закона "Аб народным апалчэнні". Гэты закон стаў прамым адказам на сучасныя выклікі і ўвасабленнем прынцыпу, што абарона Айчыны павінна насіць усенародны характар. Аб задачах і функцыях гэтых фарміраванняў мы гутарым з першым намеснікам начальніка Дубровенскага РАУС начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі падпалкоўнікам міліцыі Аляксандрам СТРУГАВЫМ.

- Аляксандр Сяргеевіч, што ж такое народнае апалчэнне?

- Гэта ўзброеныя фарміраванні, якія ствараюцца з ліку грамадзян, якія выказалі жаданне прыняць удзел у забеспячэнні ваеннага становішча на тэрыторыі адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі. Падкрэслю, што народнае апалчэнне фарміруецца пры ўвядзенні ваеннага становішча, разам з тым для пастаяннай гатоўнасці добраахвотнікаў у мірны час праводзяцца штогадовыя вучэнні. Удзел грамадзян у дзейнасці народнага апалчэння грунтуецца на прынцыпах добраахвотнасці, законнасці, гуманізму і галосных форм дзеянняў.

- Якія функцыі гэтых падраздзяленняў?

- Асноўнай задачай народнага апалчэння застаецца абарона, перш за ўсё, свайго дома, сваёй маёмасці і аказанне садзейнічання тэрытарыяльным органам унутраных спраў пры выкананні мерапрыемстваў па забеспячэнні ваеннага становішча. Кіраўнік дзяржавы не раз адзначаў: "Кожны мужчына (ды і не толькі мужчына) павінен умець абыходзіцца са зброяй, таму што ніхто не зможа абараніць свой дом лепш, чым ты сам". Пры выкананні задач народнага апалчэння кожны добраахвотнік мае права: прымяняць фізічную сілу, прымяняць і выкарыстоўваць зброю згодна дзеючага заканадаўства; ажыццяўляць затрыманне асоб, якія ўчынілі злачынства або адміністрацыйнае правапарушэнне, для перадачы ў органы ўнутраных спраў; патрабаваць ад грамадзян захавання грамадскага парадку, абмежаванняў і забарон, уведзеных для забеспячэння ваеннага становішча, спынення правапарушэнняў альбо дзеянняў, якія перашкаджаюць выкананню ім задач; аказваць садзейнічанне тэрытарыяльным органам унутраных спраў. Пры гэтым добраахвотнікі абавязаны выконваць Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, гэты Закон і акты заканадаўства.

- Хто можа ўступіць у шэрагі апалчэння?

- Атрады народнага апалчэння камплектуюцца добраахвотнікамі, здольнымі па сваіх асабістых якасцях, стане здароўя выконваць задачы, прадугледжаныя гэтым Законам. Важна дадаць, што залічэнне грамадзяніна добраахвотнікам у народнае апалчэнне не з'яўляецца падставай для вызвалення ад прызыву на ваенную службу па мабілізацыі і спынення працоўных адносін. Наймальнік абавязаны вызваляць работніка ад працы для ўдзелу ў дзейнасці народнага апалчэння. Пры вызваленні ад працы за работнікам захоўваюцца месца працы, пасада служачага (прафесія рабочага), сярэдні заробак па месцы працы.

- Ці ўсіх ахвотных запішуць у атрады народнага апалчэння?

- Натуральна, папоўніць шэрагі народнага апалчэння змогуць не ўсе. Не могуць быць залічаны грамадзяне, якія пераступілі закон і адбываюць за гэта пакаранне; прызнаныя ва ўстаноўленым парадку недзеяздольнымі альбо абмежавана дзеяздольнымі; якія маюць захворванні або фізічныя недахопы, пры наяўнасці якіх проціпаказана валоданне зброяй. Усё гэта прадугледжана для таго, каб зброя трапіла ў рукі абаронцаў нашай Радзімы, а не ў бандфармаванні. 

- Як стаць апалчэнцам? 

- Пры фарміраванні народнага апалчэння, грамадзянін, жадаючы ўступіць у атрад народнага апалчэння, асабіста падае ў выканкам першаснага ўзроўню, мясцовую адміністрацыю па месцы жыхарства заяву ў пісьмовай форме, у якой паказвае, што ён азнаёмлены з правамі і абавязкамі добраахвотніка, а таксама задачамі, якія яму трэба будзе выконваць. Нагадаю, што апалчэнцы адыгралі неацэнную ролю ў зыходзе Вялікай Айчыннай вайны, абараняючы родную зямлю са зброяй у руках. Сёння, у няпросты час, стварэнне народнага апалчэння - гэта працяг слаўных традыцый народнай самаабароны. Гэта практычны інструмент, які дазваляе кожнаму патрыёту ўнесці свой уклад у бяспеку краіны, шануючы памяць загінуўшых герояў і будучы гатовым у любы цяжкі момант стаць на абарону сваёй Радзімы, суверэннай і незалежнай Рэспублікі Беларусь. Быць гатовым абараняць свой дом - абавязак і гонар грамадзяніна, - падкрэсліў Аляксандр Стругаў.

dubrovno.by