Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
06.11.2025
Атрады добраахвотнікаў дапамагаюць наводзіць парадак на тэрыторыі сельгаспрадпрыемстваў Дубровеншчыны
У ААТ "Якубава-Агра" работы праводзіліся адразу на трох сельгасаб'ектах. Наталля Шэндрык, кіраўнік сельгаспрадпрыемства, паведаміла, што неабходна выканаць вялікі аб'ём па навядзенні парадку ў аг. Ерамееўшчына, у Чыжоўцы. Самы вялікі атрад добраахвотнікаў працаваў у памяшканнях для ўтрымання кароў і цялят на тэрыторыі МТФ "Якубава". Памочнікі займаліся пабелам сцен і тэхналагічнага абсталявання, чысткай кармавых сталоў, разносілі падсцілачны матэрыял, наводзілі парадак у цялятніках.
— Гэтую работу мы праводзім рэгулярна. Аднак гэтая дапамога вельмі дарэчы. Яна дазволіць трохі разгрузіць даярак, дасць ім магчымасць выканаць нейкія назапашаныя справы без спешкі, а значыць, больш якасна, — упэўненая Наталля Шэндрык.

Не можам не сказаць, што падобная практыка выклікала неадназначную рэакцыю, перш за ўсё, у ветэранаў сельгасвытворчасці. У адным з населеных пунктаў мясцовая жыхарка, якая не пажадала ўказваць прозвішча, сказала, што ў некаторых сучасных работнікаў на вёсцы няма прафесійнага і чалавечага гонару:
— Разбалаваліся з-за тэхнікі зусім. Раней віламі ды ручнымі косамі працавалі, а парадак быў. Гарадскія прыязджалі, дапамагалі бульбу, лён, буракі прыбіраць, гэта і зразумела: там шмат і да тэрміну трэба было зрабіць. А ў кароўніку даярка ўсё паспявала: і надаіць, і цяля прыняць, і корм раздаць... А цяпер лянуюцца, чакаюць нечага ўказу, самастойна па-гаспадарску да справы падыходзіць развучыліся…

У іншым кутку раёна прагучала меркаванне, што для гараджан нават карысна даведацца, як малако дастаецца, якая спецыфіка работы жывёлавода.
Мы лічым, што ці ферма, завод ці школа — гэта ўсё наша краіна. І парадак у ёй — гэта абавязковая ўмова нармальнай працы і атрымання вынікаў працы, якія забяспечваюць дастатак і падмурак для далейшага развіцця. Вядома, хацелася б, каб кожны добрасумленна адказваў за даручаны ўчастак работы: ад выканання тэхналагічных патрабаванняў да элементарнага парадку на працоўным месцы. Але калі дзесьці прарыў, дзесьці патрэбна дапамога, у традыцыі нашага грамадства талакой вырашаць праблему. Таму работы па навядзенні парадку працягнуцца, каб завяршыцца да прызначанага тэрміну.
