Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.02.2026
Адкрыты дыялог прайшоў у Дубровенскім каледжы
Уладзімір Бабічаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, праінфармаваў моладзь Дубровеншчыны аб ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу. На сустрэчы абмеркавалі прыярытэты сацыяльна-эканамічнай праграмы развіцця Беларусі на бягучую пяцігодку.
— Кожны з вас прымае ўдзел у фарміраванні нашай эканомікі. І таму беларуская моладзь павінна разумець, што ўсё, што ствараецца ў нашай дзяржаве, ствараецца для нас і з нашым удзелам. Падключайцеся больш актыўна. Патрэбныя вашы свежыя ідэі і працоўныя рэсурсы, сказаў Уладзімір Бабічаў.

Асобны і цікавы блок мерапрыемства — пытанні і ініцыятывы. Дэпутат даў разгорнутыя адказы з улікам запытаў. Выслухаў і параіў, над якімі ініцыятывамі яшчэ трэба папрацаваць.
