predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Тыдзень мабільнасці ў Беларусі

16.09.2025

Тыдзень мабільнасці ў Беларусі

З 16 па 22 верасня ў Беларусі пройдзе тыдзень мабільнасці, які завершыцца экалагічнай акцыяй "Дзень без аўтамабіля! Беларусь за чыстае паветра".

Тыдзень мабільнасці - традыцыйная кампанія, накіраваная на прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем, звязаных з уплывам аўтамабільнага транспарту на навакольнае асяроддзе і здароўе чалавека. Мэта - заахвоціць выкарыстанне альтэрнатыўных відаў транспарту, такіх як грамадскі транспарт, веласiпеды, самакаты, а таксама пешыя прагулкі.

Дубровенская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае прыняць удзел у акцыі.