Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.06.2025
Узнагароды за добрасумленную працу атрымалі аграрыі Дубровеншчыны
Працаваць у сельскай гаспадарцы - значыць аддаваць зямлі цяпло сваіх рук, клопат, укладваць душу і талент у любімую справу, якая стала сэнсам жыцця аграрыя.
Такіх людзей на Дубровеншчыне нямала, і яны — наш гонар. 3 чэрвеня на мехдвары СХФ ім. Ю. Смірнова падзякамі і граматамі былі адзначаны тыя, хто ўдзельнічаў у пасяўной кампаніі, аддаючы ўсе сілы працы на зямлі.
- На плячах, ведах і самадысцыпліне сельскіх працаўнікоў трымаюцца вынікі штодзённай карпатлівай працы. Гэтыя сціплыя людзі праводзяць куды больш часу ў полі. Ды і на мехдвары працаваць ім даводзіцца больш, чым адпачываць, — адзначыў дырэктар прадпрыемства Павел Сянчыла. — Як паказала гэтая пасяўная, кожны з вас не толькі любіць сваю справу, але і з'яўляецца прафесіяналам у сваёй сферы.
Хваляванне, віншаванні, усмешкі, словы пажаданняў — такім запомніўся гэты дзень для работнікаў СХФ ім. Ю. Смірнова. Больш за 20 працаўнікоў атрымалі з рук генеральнага дырэктара ААТ "Аршанскі КХП" Артура Сысы граматы і падзякі за актыўны ўдзел у вясновай пасяўной кампаніі. Характэрна, што кожнага работніка ён ведае асабіста, бо некалькі гадоў таму сам узначальваў гэтае сельгаспрадпрыемства.
- Сельская гаспадарка - гэта аснова асноў, адказная штодзённая праца без выхадных, якая патрабуе пастаяннага напружання, велізарнай самааддачы, стойкасці і цярпення, гаспадарскага стаўлення да роднай зямлі, жывёл, тэхнікі і абсталявання. А вынікамі вашай працы карыстаюцца ўсе. Мы ведаем, каб вырасціць, нарыхтаваць і перапрацаваць, захаваць усё, што дае нам наша зямля, неабходна прыкласці вялікія намаганні. І, мабыць, сама зямля надае вам сілы ў гэтай складанай, але жыццёва неабходнай працы. Які б навукова-тэхнічны прагрэс не крочыў па планеце, без сельскай гаспадаркі ніяк не пражыць. Прыміце словы глыбокай падзякі за ўменне працаваць на вынік, прафесіяналізм і адданасць абранай прафесіі. Хай вам спадарожнічае поспех, вынікі працы прыносяць толькі радасць, а дом будзе напоўнены любоўю і ўвагай родных і блізкіх, — сказаў Артур Сыса.
Кожны з узнагароджаных аграрыяў адзначыў, што з-за капрызаў нябеснай канцылярыі ўсе працавалі на мяжы магчымасцяў, бо трэба было ўкласціся ў аптымальныя агратэхнічныя тэрміны. Таму стараліся не расслабляцца і рацыянальна выкарыстоўваць кожны пагодлівы дзень і кожную хвіліну. У гэтым ім дапамагалі вытрымка і цярпенне, а таксама разуменне таго, якая важная задача на іх ускладзена. Атрымаўшы заслужаныя ўзнагароды, аграрыі зноў вярнуліся на свае працоўныя месцы — расслабляцца рана. Наперадзе корманарыхтоўка, потым уборачная кампанія, сяўба азімых. А мы яшчэ не раз напішам аб перадавіках сельскай гаспадаркі на старонках нашай газеты.