Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.06.2025
На пасяджэнні Дубровенскага райвыканкама разгледзелі пытанне аб арганізацыі нарыхтоўкі кармоў у 2025 годзе
На адкрытым пасяджэнні Дубровенскага райвыканкама з удзелам пракурора Аляксандра Філоненка разгледзелі пытанне аб арганізацыі нарыхтоўкі кармоў у 2025 годзе.
Старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў у пачатку сустрэчы адразу ж звярнуў увагу, што гэта пытанне вельмі сур'ёзнае.
— Ад таго, як спрацуюць аграрыі на дадзеным этапе, якім будзе тэмп і якасць работ, залежыць і вынік — вытворчасць жывёлагадоўчай прадукцыі, — падкрэсліў кіраўнік раёна. Ён акцэнтаваў увагу на строгім захаванні тэхналогіі нарыхтоўкі кармоў, а таксама адказнасці ўсіх работнікаў, якія ўдзельнічаюць у гэтым важным для кожнай гаспадаркі этапе.
Аб гатоўнасці тэхнікі і сянажных траншэй, забяспечанасці кадрамі і бяспецы падчас корманарыхтоўчай кампаніі далажыў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Аляксандр Карнееў.
— Для забеспячэння пагалоўя буйной рагатай жывёлы, якога плануецца да канца года дасягнуць 29,2 тыс.галоў, у тым ліку 8800 кароў, нам неабходна нарыхтаваць 84,5 тыс. тон усіх відаў кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі, гэта значыць на адну ўмоўную галаву — 41,1 цэнтнера кармавых адзінак, — распавёў Аляксандр Васільевіч. Далей ён падрабязна спыніўся на планах нарыхтоўкі па кожным з відаў кармоў. Травяных кармоў у пераліку на кармавыя адзінкі трэба нарыхтаваць 30,7 цэнтнераў кармавых адзінак на ўмоўную галаву жывёлы: палова — з травы і палова — з кукурузы. У тым ліку па відах плануецца нарыхтаваць у фізічнай вазе: сена — 4,3 тыс.тон, сенажу — 106,3 тыс. тон, сіласу — 116,6 тыс. тон.
— Тое, што будзе прыбрана першым укосам, — гэта траціна ад неабходнага. Стаіць задача нарыхтаваць паўтарагадовы запас. Тут і другі ўкос пойдзе, і аднагадовыя культуры, і кукуруза. Мы павінны залажыць у засекі столькі, каб перазімаваць з добрай аддачай, — акцэнтаваў увагу начальнік упраўлення. Вялікую ўвагу на пасяджэнні надалі і гатоўнасці тэхнікі. — Тэхналагічныя нормы патрабуюць завяршэння ўборкі траў першага ўкосу за 14-18 дзён. Таму мы павінны быць гатовыя да любых абставін: пагодных, тэхнічных — каб максімальна вытрымліваць гэтыя тэрміны, — заўважыў Анатоль Лукашоў.
Пакуль жа ў аграрыяў настрой на касавіцу аптымістычны: тэхніка падрыхтавана лепш за леташні год. У гаспадарках раёна 26 кормаўборачных камбайна, 54 трактарных касілкі, 26 грабель трактарных, 36 прэс-падборшчыкаў для сена і саломы і тры камбінаваных прэс падборшчыка з абмоткай у стрэтч-плёнку.
— Толькі сёлета сельскагаспадарчымі арганізацыямі набыта: тры касілкі, у тым ліку адна дзевяціметровая, шэсць адзінак КВК-800, адны граблі і адзін прэс-падборшчык, — завастрыў увагу намеснік старшыні райвыканкама. Запчасткі гаспадаркі закупляюць як за ўласныя сродкі, так і з дапамогай субсідый дзяржавы. Да корманарыхтоўкі ў гаспадарках падрыхтаваліся: не толькі адрамантавана неабходная тэхніка, але і прыведзеныя ў парадак сянажныя траншэі. У сельгаспрадпрыемствах раёна маецца 112 сховішчаў агульнай умяшчальнасцю 208,5 тыс.т. Штогод ідзе іх абнаўленне. Так, у 2025 годзе будзе адрамантавана 9 сянажных траншэй і пабудавана пяць новых. Таксама Аляксандр Карнееў нагадаў, што традыцыйна на дапамогу аграрыям дадаткова прыцягнуць механізатараў з іншых арганізацый, у тым ліку з аўтамабілямі, трактарамі для адвозкі і шлягі сянажнай масы. Па словах начальніка ўпраўлення, аграрыям некалі расслабляцца. Чым раней закладзеш травяныя корму, тым вышэй будзе іх якасць. Таму тэхніка —касілкі, здрабняльнікі і машыны на адвозцы скошанай масы — павінна працаваць бесперабойна. Задача —з кожнай культуры атрымаць карысны рацыён для жывёл. У тым ліку вітаміны і бялок. Таму касіць травы трэба ў аптымальныя тэрміны. Стварэнне паўтарагадовага запасу —гарант высокіх надояў і прыбаўленняў. Арганізавана пачаць корманарыхтоўку ў Дубровенскім раёне плануюць у першых чыслах чэрвеня, а завяршыць уборку траў першага ўкосу да канца чэрвеня. Галоўнае —каб надвор'е не падводзіла і тэхніка заставалася ў страі. — Травы падкормленыя, вільгаці цяпер кармавыя культуры дабралі. Цяпер галоўнае —своечасова прыступіць да работы і ў тэрмін яе выканаць. Дубровенскі раён заўсёды забяспечваў сябе кармамі пад поўную патрэбнасць. Упэўнены, што і сёлета аграрыі справяцца з задачамі. І для гэтага ў нас ёсць усё неабходнае, галоўнае — кантроль, якасць і дысцыпліна, — падкрэсліў Анатоль Лукашоў.