predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

На адкрытым пасяджэнні Дубровенскага райвыканкама разгледзелі пытанне аб утрыманнi грамадзянскіх пахаванняў

06.08.2025

На адкрытым пасяджэнні Дубровенскага райвыканкама разгледзелі пытанне аб утрыманнi грамадзянскіх пахаванняў

Два важныя пытанні, якія непасрэдна датычацца рэалізацыі планаў па Году добраўпарадкавання, разгледзелі на адкрытым пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта. У ім прыняў удзел пракурор раёна Аляксандр Філёненка, а таксама прадстаўнікі водаканала, УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік", санітарнай і прыродаахоўнай службы, кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў.

Першым пытаннем парадку дня стала абмеркаванне мер па забеспячэнні жыхароў раёна вадой пітной якасці. Бо да канца года планы па мадэрнізацыі сістэмы водазабеспячэння і водаадвядзення павінны быць выкананы. Сёння жыхары Дубровеншчыны атрымліваюць ваду, якая адпавядае санітарным нормам. Як адзначыў старшыня райвыканкама Анатоль Лукашоў, зроблена ў гэтым напрамку вельмі многае, аднак да канца года яшчэ трэба выканаць усё, каб забяспечыць якаснай пітной вадой 100% насельніцтва. Па словах начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі Тамары Сапегінай, у цяперашні час у раёне эксплуатуецца 19 станцый абезжалезвання, і да канца года будзе ўведзена ў строй яшчэ дзве. На 24 артэзіянскіх свідравінах устаноўлена абсталяванне для ачысткі вады. Сельскагаспадарчыя арганізацыі актыўна працуюць з КУП "Віцебскаблводаканал" па перадачы аб'ектаў водазабеспячэння на баланс спецыялізаванай арганізацыі.

— Разам з тым, шэраг пытанняў патрабуе аператыўнага рэагавання. У прыватнасці, СХФ ім. Ю.Смірнова, ААТ "Якубава-Агра", "Баброва-Агра", "Герой", КУСГП ім. Чарняхоўскага і "Прыдняпроўскі" трэба паскорыць работу па падрыхтоўцы і афармленні дакументацыі па перадачы аб'ектаў водаканалу, выкананню неабходных работ па закальцоўцы асобных водаправодных сетак, якія знаходзяцца на балансе сельгаспрадпрыемстваў, прамыванні воданапорных вежаў. Акрамя таго, неабходна паставіць на асаблівы кантроль своечасовае складанне пратаколаў проб якасці вады, — звярнула ўвагу Тамара Сапегіна. Яна таксама адзначыла, што ў Год добраўпарадкавання вялікая ўвага надаецца тэрыторыям, на якіх ідзе будаўніцтва і рэканструкцыя сістэм водазабеспячэння і водаадвядзення.

— Вада —гэта сур'ёзны стратэгічны рэсурс, гэта здароўе людзей, — адзначыў кіраўнік раёна. — Усе пытанні неабходна вырашыць у бліжэйшы час. Гэта наш абавязак і справа гонару кожнага кіраўніка.

Таксама ў гэты дзень на пасяджэнні разгледзелі пытанне аб утрыманні грамадзянскіх пахаванняў. Намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Шатраўка ў сваім выступленні акцэнтаваў увагу, што аб'ёмы бюджэтных сродкаў на ўтрыманне могілак з кожным годам павялічваюцца. Расце і актыўнасць саміх грамадзян па арганізацыі і ўдзеле ў суботніках на тэрыторыях сельскіх саветаў. Не застаюцца ў баку і сельгас арганізацыі, якія ўладкоўваюць пад'езды да месцаў пахаванняў, аказваюць дапамогу ў высечцы дрэў і кустоў, скошванні пустазельнай расліннасці, рамонце агародж. Нягледзячы на меры па добраўпарадкаванні і ўтрыманні месцаў пахавання, па-ранейшаму ад насельніцтва працягвае паступаць вялікая колькасць зваротаў. Дакладчык адзначыў, што пачасціўшыяся ў апошнія гады неспрыяльныя з'явы надвор'я спрыяюць падзенню дрэў на могілках, а іх выдаленне патрабуе прыцягнення прамысловых альпіністаў і значных фінансавых сродкаў. У бягучым годзе райвыканкам ініцыяваў падрыхтоўку супрацоўнікаў РАНС і закупку спецыяльнага абсталявання, што дапаможа паскорыць вырашэнне шэрагу праблемных пытанняў. Па кожным з разгледжаных напрамкаў выпрацаваны канкрэтныя рашэнні. Пытанні застаюцца на кантролі кіраўніцтва раёна.

dubrovno.by