predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

На ААТ "Дубровенскі льнозавод" адкрылі другую лінію катанізацыі лёну

07.07.2025

На ААТ "Дубровенскі льнозавод" адкрылі другую лінію катанізацыі лёну

Добры падарунак зрабілі сабе льнозаводчане да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. На прадпрыемстве пачала работу другая лінія катанізацыі лёну.

Урачысты запуск новага абсталявання ажыццявілі старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, яго першы намеснік Сяргей Ляўковіч, памочнік Прэзідэнта - інспектар па Віцебскай вобласці Уладзімір Юргевіч, старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў і дырэктар ААТ "Дубровенскі льнозавод" Анатоль Басянкоў.

Аляксандр Субоцін адзначыў, што Дубровенскае прадпрыемства не стаіць на месцы. Пастаянна рухаецца наперад, працуе над тэхнічным абсталяваннем, укараняе новыя тэхналогіі і паглыбляе перапрацоўку лёну.

— Усё гэта спрыяе ўмацаванню эканамічнага стану льнозавода, канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, росту заработнай платы і дабрабыту раёна ў цэлым. Вы з'яўляецеся прыкладам для ўсіх ільнаводаў краіны. Я шчыра віншую вас з новым этапам у развіцці вашага прадпрыемства, і, карыстаючыся выпадкам, віншую з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Усім мiру, здароўя, хай усё ў нас будзе так, як завяшчалі нам нашы продкі — па-людску.

Анатоль Лукашоў падкрэсліў, што для рэалізацыі праекта ў сучасных умовах праведзена велізарная работа і падзякаваў усім, хто займаўся рэалізацыяй пастаўленай задачы, пажадаў далейшых планаў, іх выканання на карысць раёна, свайго завода і кожнага работніка прадпрыемства.

Пасля пераразання сімвалічнай чырвонай стужкі госці разам націснулі на кнопку "пуск" на пульце лініі катанізацыі. Зашумелі механізмы, якія здрабняюць ільновалакно, надаючы яму ўласцівасці, параўнальныя з бавоўнай. Госці азнаёміліся з гэтым працэсам і ацанілі гатовую прадукцыю.

Нагадаем, у 2022 годзе завяршылася рэалізацыя 1 этапу інвестыцыйнага праекта "Набыццё і ўстаноўка лініі па паглыбленай перапрацоўцы (катанізацыі) ільновалакна" на ААТ "Дубровенскі льнозавод". Вытворчая магутнасць усталяванай лініі катанізацыі складае 1100 т катанізаванага льновалакна ў год.

Рэалізацыя 1 этапу праекта дазволіла прадпрыемству забяспечыць рост выручкі, чыстага прыбытку па прадпрыемстве, а адпаведна і забяспечыць рост сярэдняй заработнай платы. Так сярэдняя заработная плата па выніках 2024 года склала 2927,8 рублёў і з'яўляецца вышэй сярэднегаліновай ў 1,7 разы. За 2024 год выручка па прадпрыемстве склала 29 млн. 450 тыс. руб. або 135,2% да аналагічнага перыяду 2023 года, чысты прыбытак па прадпрыемстве — 10 млн. 288 тыс. руб. і павялічылася ў 2,7 раза, рэнтабельнасць продажаў — 28,4%.

Вытворчая магутнасць новай лініі складае каля 1300 т катанізаванага льновалакна ў год. Кошт лініі склаў 500 тысяч долараў ЗША. Крыніца фінансавання — уласныя сродкі прадпрыемства. Дадзеная лінія ўжо цалкам аўтаматызавана, г. зн. кіраванне ажыццяўляецца з галоўнага манітора. Акрамя таго, лінія абсталявана ўдасканаленымі сістэмамі бяспекі і сродкамі пажаратушэння.

dubrovno.by