Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
07.07.2025
На льняных палях Дубровеншчыны пабывалі кіраўнікі вобласці
Старшыня Дубровенскага райвыканкама Анатоль Лукашоў прывёз старшыню Віцебскага аблвыканкама Аляксандра Субоціна, яго першага намесніка Сяргея Ляўковіча, а таксама памочніка Прэзідэнта - інспектара па Віцебскай вобласці Уладзіміра Юргевіча на 100-гектарны насенны ўчастак ААТ "Дубровенскі льнозавод".
Галоўны аграном ільнозавода Сяргей Багусевіч распавёў, што поле засеяна беларускімі насеннем гатунку Рубеж. У цэлым станам пасеваў ён задаволены. Аднак дажджлівае і прахалоднае надвор'е зрушваюць тэхналагічныя працэсы вырошчвання лёну сёлета на два тыдні. Ён запэўніў, што ўсе льнозавадчане настроены на тое, каб і сёлета атрымаць максімальны вынік з ільняных палёў.