Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.07.2025
На кантролі — корманарыхтоўка
У мэтах забеспячэння захаванасці і эфектыўнага выкарыстання сельгастэхнікі Кіраўніком дзяржавы даручана за зіму аднавіць усю няспраўную тэхніку.
Пастановай Савета Міністраў вызначана, што гатоўнасць тэхнікі, неабходнай для корманарыхтоўкі, павінна быць забяспечана на ўзроўні 95% да 13 мая. Разам з тым у асобных рэгіёнах вобласці належны ўзровень гатоўнасці ва ўстаноўленыя тэрміны не забяспечваецца — на 11.06.2025 яе гатоўнасць склала 84%. Праведзенымі Камітэтам кантрольнымі мерапрыемствамі ў 14 сельгасарганізацыях 6 раёнаў (Полацкім, Дубровенскім, Сенненскім, Аршанскім, Шумілінскім і Гарадоцкім) устаноўлены факты нізкай гатоўнасці тэхнікі.
Так, у адной з сельгасарганізацый на дзень наведвання ў няспраўным стане знаходзіліся 46% энерганасычаных трактароў, 33% трактарных грабель, 38% прычэпаў для перавозкі зялёнай масы. Не надавалася належнай увагі стварэнню трывалай кармавой базы. Заданне па перазалужэнню лугапашавых угоддзяў у бягучым годзе выканана на 22%, да дадзенага мерапрыемства не прыступалі ў 5 раёнах.
Асобныя сельгасарганізацыі не забяспечаны пад поўную патрэбнасць матэрыяламі для нарыхтоўкі травяных кармоў (шпагатам, поліэтыленавай плёнкай, стрэйч-плёнкай, кансервантамі), гатоўнасць сховішчаў для закладкі травяных кармоў — не дастатковая.
Па выніках кантролю за выкананнем даручэнняў Кіраўніка дзяржавы па падрыхтоўцы і правядзенні яравой сяўбы, корманарыхтоўцы Камітэтам дзяржкантролю праведзена калегія, дзе кіраўнікам раёнаў дадзены канкрэтныя даручэнні па аператыўнай ліквідацыі выяўленых парушэнняў (недахопаў). Кантроль за правядзеннем корманарыхтоўкі працягваецца.