Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
27.04.2026
На гарадскім стадыёне праходзіць адкрыты міжрэгіянальны турнір па футболе на прызы ганаровага грамадзяніна Дуброўна Мікалая Мартынава
Сёння на гарадскім стадыёне праходзіць турнір па міні-футболе на прызы ганаровага грамадзяніна Дуброўна Мікалая Мартынава. Сёлета ўдзел у ім прымае 8 каманд з Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай абласцей.
Адкрыццё турніру пачалося з урачыстага пастраення каманд, падчас якога да прысутных звярнулася намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама Святлана Рыжанская. Яна павітала юных спартсменаў, пажадала ім поспехаў у сумленных спаборніцтвах і выказала надзею, што гэты турнір стане для кагосьці прыступкай у вялікі спорт, а хтосьці тут абавязкова знойдзе новых сяброў.