Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
13.08.2025
На Дубровеншчыне вядзецца рамонт дарожнага палатна
У Дубровенскім раёне ў Год добраўпарадкавання вялікая ўвага надаецца ўтрыманню вулічна-дарожнай сеткі населеных пунктаў. Работа праводзіцца як у горадзе, так і ў вёсцы.
У чэрвені-ліпені гэтага года ў аг. Добрынь работнікамі УП ЖКГ "Дуброўна-Камунальнік" былі праведзены работы па ўкладцы асфальтагранулятам дарожнага палатна вуліц Цэнтральная - 4944,7 кв. м, Маладзёжная — 1100 кв. м і Школьная - 1400 кв. м, на агульную суму больш за 214 тыс. рублёў.

У маі заасфальтавана вуліца Кандрацьева ў Дуброўне плошчай 1596 кв.м, на гэта выдзелена 69 тыс. рублёў бюджэтных сродкаў. А ў ліпені-жніўні адны з самых праблемных участкаў на вуліцах Лугавая, Палявая, Савецкая і завулках 4-ым Шклоўскім, 1-ым Савецкім, праездзе паміж вул. Крупскай і Сонечнай таксама пакрылі асфальтавай дробкай. Маштабная работа па далейшым паляпшэнні пакрыцця вулічна-дарожнай сеткі раёна будзе прадоўжана.