Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
20.01.2026
На Дубровеншчыне працуюць назіральныя камісіі
У Дубровенскім раёне на пастаяннай аснове працуюць назіральныя камісіі. Першачарговая задача - клопат пра бяспеку жыхароў. Камісія абследуе домаўладаннi на прадмет бяспечнага пражывання. Трэба адзначыць яе выразныя і зладжаныя дзеянні, уменне арганізаваць работу зацікаўленых служб, знайсці індывідуальны падыход да кожнага вяскоўца даюць добры вынік як у папярэджанні надзвычайных сітуацый, так і ў аператыўным вырашэнні праблем, якія ўзнікаюць. асабліва ў такое марознае надвор'е.
Напярэдадні Старога новага года назіральная камісія працавала на тэрыторыі Маласавінскага сельсавета. Члены камісіі, у якую ўваходзяць прадстаўнікі бальніцы, ТЦСАН, работнікі гаргаза, электрасетак, прадстаўнікі РАНС і мясцовага самакіравання наведалі за адзін рэйд 8 домаўладанняў.
- Камісія працуе, можна сказаць, кропкава, - кажа работнік РАНС Станіслаў Новікаў. - Да прыкладу, выбіраем кірунак. Перад вачыма спіс, у якое домаўладанне трэба абавязкова зайсці. Так, за 2025 год абследавана 119 домаўладанняў. Выяўлена 42 парушэнні. Сярод якіх няспраўнасць дзверцы паліўніка печы, неатынкаванасць коміна на гарышчы, наяўнасць расколін у печы. Выпраўленне гэтых недахопаў было на кантролі да іх ліквідацыі. У некаторых катэгорый грамадзян, якія адносяцца да уразлівых, пабывалі і не раз.
Наш галаўны боль - гэта курэнне грамадзян у жылых памяшканнях, а то і ў ложку. Да кожнага курца кантралёра не прыставіш... Але ўсе нашы намаганні дзейсныя. У асноўным людзі прыслухоўваюцца - і печ пабелена, і АПА ўсталяваны, - адзначыў ратавальнік. Пасля чарговага рэйду камісія сабралася для падвядзення прамежкавых вынікаў, абмеркавалі праблемныя моманты: што трэба проста ўзяць на кантроль, а дзе трэба дапамагчы ўласнікам.
Да візітаў назіральнай камісіі жыхары сельсавета ўжо прывыклі. Разумеюць: гэта для іх жа робіцца. Сумеснымі намаганнямі іх імкнуцца зберагчы ад бяды. Прыемна адзначыць, што людзі разумеюць, наколькі можа быць небяспечнай няспраўная печ, прадзіравіўшыся комін, старая электраправодка…
- Наша работа заключаецца не столькі ў выяўленні, колькі ў папярэджанні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі, прывядзенні ў пажарабяспечны стан жылых дамоў, навучанні насельнiцтва правілам бяспечнай жыццядзейнасці.
Пад асаблівым кантролем - аснашчэнне жылых памяшканняў АПА, сродкамі пажаратушэння, правядзенне інструктажоў, - акцэнтуе старшыня Маласавінскага сельвыканкама Віктар Кахноўскі. - Камісія працуе не першы год. Таму ўжо выпрацаваны пэўны алгарытм дзейнасці. Па кожнай вёсцы вызначыліся па катэгорыях - адзінокія грамадзяне, сем'і, прызнаныя знаходзячымiся ў сацыяльна небяспечным становішчы, шматдзетныя сем'і, на кантролі - грамадзяне, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.
На што звяртаем увагу пры абследаванні? Першае і самае важнае - пажаранебяспечны стан жылля: печкі, электраправодкі, наяўнасць працуючага АПА. Калі ўжо прыйшлі ў дом, то глядзім на ўсё. Можа, у чалавека іншыя праблемы. Патрэбна, да прыкладу, меддапамога... Рэкамендацыі даем, можам і прадпісанне напісаць, але ні ў якім разе не караем. Мы павінны дапамагаць! З гэтым і прыходзім у кожны дом, - падсумаваў Віктар Кахноўскі.