Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
04.09.2025
На Дубровеншчыне вядзецца барацьба з баршчэўнікам Сасноўскага
У Дубровенскім раёне асноўны ўпор робіцца на барацьбу з баршчэўнікам Сасноўскага, які расце на плошчы 16,34 га, а таксама з сумнікам канадскім, якія растуць на плошчы 4,5 га. Распаўсюджаныя дадзеныя віды раслін на тэрыторыі населеных пунктаў Зарубскага, Малабахаўскага, Маласавінскага, Дабрынскага сельсаветаў і ў г. Дуброўна, на землях сельскагаспадарчага прызначэння, у лясным фондзе і ўздоўж аўтамабільных дарог.
Землекарыстальнікі, не толькі юрыдычныя асобы, але і домаўладальнікі, на землях якіх растуць інвазіўныя расліны, у адпаведнасці з патрабаваннямі абзаца 10 часткі 1 артыкула 9, часткі 1 артыкула 26 Закона Республи кі Беларусь ад 16 чэрвеня 2003г. №205-З "Аб раслінным свеце" абавязаны праводзіць работы па іх выдаленні і знішчэнні. У дапамогу сельскагаспадарчым арганізацыям і сельвыканкамам для барацьбы з баршчэўнікам Сасноўскага і сумнiкам канадскім штогод выдзяляюцца бюджэтныя грашовыя сродкі на правядзенне работ па іх апрацоўцы гербіцыдамі. Так, у бягучым годзе дадзеныя вiды работ праводзіліся сіламі Дубровенскага РАНС пад кантролем землекарыстальнікаў. Вынікам сістэмнай работы стала значнае скарачэнне плошчаў баршчэўніка Сасноўскага ў аграгарадках Сіпішчава і Сватошыцы, Станіславава, у вёсках Барадзіно, Гудава-Земянскае, на землях ААТ "Праўда-С", ААТ "Герой".
Разам з тым, невыкананне мерапрыемстваў па знішчэнні баршчэўніка Сасноўскага ў КУ(СХ)П "Зарубы" прыводзіць да яго далейшага распаўсюджвання па тэрыторыі, павелічэння месцаў і плошчы вырастання інвазіўнай расліны. Падобная сітуацыя ў СХФ ім. Ю. Смірнова, дзе калі і не дапушчана павелічэнне плошчы вырастання баршчэўніка, але адсутнічае дынаміка па яе зніжэнню. У названых арганізацыях на асноўных інвазаваных тэрыторыях у раёне вёсак Дзям'янкава і Парфянкова, Вежкі і Пуцяціна, у аграгарадку Станіславава каля майстэрняў і малочна-таварнай фермы, Чубакова, ня гледзячы на выдадзеныя інспекцыяй прадпісанні, дапушчана квятненне расліны і паспяванне насення. Таксама СХФ ім. Ю. Смірнова ААТ "Аршанскі КХП" не прымаліся меры па выдаленні раслін сумніка канадскага на землях арганізацыі.