predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

На Дубровеншчыне ўзмоцняць кантроль за перавозкамі пасажыраў

20.08.2025

На Дубровеншчыне ўзмоцняць кантроль за перавозкамі пасажыраў

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Дубровенскага РАУС з 19 па 22 жніўня 2025 года праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы ў дачыненні да перавозак пасажыраў аўтамабілямі-таксі.

Асаблівая ўвага надаецца кіраванню аўтамабілем-таксі асобай, якая знаходзіцца ў стане ап'янення альбо не мае (пазбаўлена) права кіравання, абгону (выезду на паласу сустрэчнага руху) у забароненым месцы, перавышэнню ўстаноўленай хуткасці руху, не прадастаўленне перавагі ўразлівым удзельнікам дарожнага руху на пешаходных пераходах, эксплуатацыі з тэхнічнымі няспраўнасцямі альбо без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, пасадцы і высадцы пасажыраў, захаванню кіроўцамі і пасажырамі аўтамабіляў таксі п. 9. 5 і п. 23 ПДР Рэспублікі Беларусь, а таксама колькасці пасажыраў, якія перавозяцца.

Супрацоўнікамі ДАІ арганізавана правядзенне рэйдавых мерапрыемстваў шляхам галоснага, сакрэтнага і змешанага кантролю за дарожным рухам з выкарыстаннем відэарэгістратараў і іншых сродкаў фота- і відэафіксацыі.

Дзяржаўтаінспекцыя Дубавенскага раёна ў чарговы раз заклікае ўсіх вадзіцеляў выконваць правілы дарожнага руху.

Калі вы перавозіце пасажыраў, то памятайце, што іх жыццё і здароўе наўпрост залежыць толькі ад вас і таго, наколькі бяспечна вы давязеце іх да пункта прызначэння. Дакладна выконвайце сігналы святлафораў і патрабаванням дарожных знакаў, саступайце дарогу пешаходам і ніколі не перавышайце бяспечны хуткасны рэжым, бо гэта, як правіла, адна з асноўных прычын ДТЗ, дзе можаце пацярпець не толькі вы, але і іншыя людзі.

dubrovno.by