predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

На Дубровеншчыне адкрылі абноўленую экалагічную сцежку

16.06.2025

На Дубровеншчыне адкрылі абноўленую экалагічную сцежку

Новае аблічча атрымала Асінторфская экалагічная сцежка - і зноў сумеснымі намаганнямі асінтарфцаў.

Ініцыятарам стварэння праекта яшчэ ў 2012 годзе была Асінторфская сельская бібліятэка. Нешта рабілі сваімі сіламі, нечым дапамагала лясніцтва. У 2024 годзе члены першаснай арганізацыі РГА "Белая Русь" Асінторфскай сярэдняй школы прынялі ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Вопыт лепшых "Белай Русі" — здабытак грамадства", распрацаваўшы праект "Экалагічны патрыятызм — аснова нацыянальнай ідэі".

Мэта праекта: добраўпарадкаванне экалагічнай сцежкі з мэтай экалагічнага і патрыятычнага выхавання насельніцтва, стварэнне камфортнай зоны адпачынку для арганізацыі вольнага часу насельніцтва і ўмацавання здароўя. У 2025 годзе праект атрымаў грант на 100 базавых велічынь. За гэтыя грошы і за кошт спонсараў удалося рэалізаваць ідэю па далейшым добраўпарадкаванні экалагічнай сцежкі. Была добраўпарадкавана тэрыторыя: устаноўлена альтанка і кантэйнер для збору смецця, развешаны шпакоўні, пасаджаныя рабіны. 5 чэрвеня адбылося ўрачыстае адкрыццё гэтага экалагічнага аб'екта. На адкрыцці прысутнічалі не толькі ініцыятары праекта і спонсары, а таксама жыхары аграгарадка, якія прынялі актыўны ўдзел у работах па добраўпарадкаванні экалагічнай сцежкі.

- Вельмі сімвалічна, што наша мерапрыемства праходзіць 5 чэрвеня — у Сусветны дзень аховы навакольнага асяроддзя, — адзначыла намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама, старшыня Дубровенскай РА РГА "Белая Русь" Святлана Рыжанская. Экасістэма адыгрывае вялікую ролю ў жыцці чалавека, і мы можам ганарыцца, што ў нас з'явілася такая абноўленая сцежка, дзе кожны можа адпачыць і пазнаёміцца з прыродай, навучыцца разумець і паважаць яе законы. Зразумець, як важна берагчы кожны прыродны куток нашай непаўторнай Дубровеншчыны. Міратворац Асінторфскай сярэдняй школы Яўген Пруднікаў - актыўны ўдзельнік добраўпарадкавання эка сцежкі. Юнак распавёў, што ён не толькі зацікавіўся і ўліўся ў працу па добраўпарадкаванні, але і падключыў тату: яны разам сабралі альтанку. — Яшчэ ў пачатковай школе мы, удзельнікі экалагічнага клуба "Падснежнік", рэгулярна хадзілі сюды з экскурсіямі, — распавёў Жэня. — Мы раслі літаральна з усведамленнем таго, што гэтыя месцы ўнікальныя і непаўторныя. Таму прыняць удзел у рэалізацыі гэтага праекта ўжо ў якасці міратворца — гонар. Да таго ж, у мяне ёсць малодшая сястрычка Маша, якая таксама зможа хадзіць з экскурсаводам сюды ў бліжэйшы час.

Усім удзельнікам прадставілася магчымасць здзейсніць прагулку па маршруце "Запаведнымі сцежкамі". Педагогі і навучэнцы Асінторфскай сярэдняй школы, а таксама ўдзельнікі экалагічнага клуба "Пралеска" сельскай бібліятэкі-цэнтра экалагічнай асветы насельніцтва правялі экскурсію для ўсіх прысутных, распавёўшы шмат цікавага на кожным з дзевяці прыпынкаў сцежкі. У завяршэнні члены РГА "Белая Русь" Асінторфскай сярэдняй школы выказалі падзяку ўсім удзельнікам і спонсарам праекта, а Галіна Дабрадзёрава, ініцыятар праекта і экскурсавод, — тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння экасцежкі.

dubrovno.by