predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

На Дубровеншчыне нарошчваюць тэмп корманарыхтоўчыя работы

17.06.2025

На Дубровеншчыне нарошчваюць тэмп корманарыхтоўчыя работы

На Дубровеншчыне нарошчваюць тэмп корманарыхтоўчыя работы. Пры добрых умовах надвор'я аграрыі скошваюць да 400 га штодня. Гэтая агаворка - пры добрых умовах надвор'я - у сітуацыі, якая склалася, вельмі значная: аграрыі выкарыстоўваюць кожную пагодлівую хвіліну.

З аднаго боку вільготнае ўмерана цёплае надвор'е стварае ўмовы для росту траў для корманарыхтоўкі, з другога боку дажджы абцяжарваюць ў сенакос выкананне ўсіх работ аператыўна з захаваннем так неабходнай у гэтай рабоце якасці.

У КУСГП "Зарубы" актыўна праходзіць нарыхтоўка сена і сенажу. У дзень нашага прыезду раніца выдалася сухой і цёплай. Мы пабывалі на полі каля в. Пуцяціна. Тут на плошчы 120 гектараў — шматгадовыя травы, у тым ліку і люцэрна. У дзень нашага прыезду правяленую масу прыбіралі два трактары КВК, а на адвозцы, каб не было прастояў у рабоце, — тры МАЗАа. Ля самага краю поля, па нашай просьбе, спыніліся Віталь Паляводаў і Максім Сілкоў. Па-за планавых перапынкаў у працы механізатары не любяць, лічаць, калі ўзяўся за справу, то выконвай на сумленне. А тут яшчэ дажджы ўносяць свае карэктывы. Нешматслоўныя суразмоўцы толькі адзначылі, што працу сваю любяць, а да нарыхтоўкі кармоў, як і да любога этапу сельскагаспадарчага года, ставяцца адказна. Яны сказалі, што гэтыя травы звозяць на сянажную траншэю ў в. Вежкі, дзе за працэсам закладкі ўважліва сочыць галоўны аграном Марына Белавусава, і паспяшалiся зноў вярнуцца да працы.

Сапраўды, усе працэсы ў сельскай гаспадарцы ўзаемазвязаныя, а вынік залежыць ад працы ўсіх звёнаў: падрыхтаваць тэхніку, своечасова скасіць травы і даставіць сянаж, прасачыць за кладкай у траншэю, вымераць вільготнасць — вось тады і атрымаеш высокія надоі і прыбаўленні. Зламаецца адно звяно — пацерпіць вытворчасць.

dubrovno.by