Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
02.05.2025
На Дубровеншчыне добраўпарадкоўваюць воінскія пахаванні
Вялікая Айчынная вайна пакінула незагойную рану ў гісторыі нашай краіны.
Тыя страшныя падзеі і сёння адгукаюцца болем у сэрцах беларусаў. На Дубровеншчыне свята шануюць бессмяротны подзвіг герояў, якія адстаялі незалежнасць нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі асаблівая ўвага нададзена мемарыялам і месцам воінскіх пахаванняў. Вялікую працу ў гэтым кірунку вядуць мясцовыя сельсаветы, але і арганізацыі Дубровеншчыны не застаюцца ўбаку. Пацверджанне таму - завяршэнне работ па рамонце і добраўпарадкаванні воінскага пахавання ў в. Ірвеніца, якое знаходзіцца на тэрыторыі Зарубскага сельсавета.
У брацкім пахаванні ў Ірвеніцы ўшанавана памяць не толькі воінаў-вызваліцеляў, але і 84 жыхароў вёсак Ірвеніца, Рудашкова, Лапіраўшчына, якія загінулі ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Супрацоўнікі Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый яшчэ летась узялі шэфства над гэтым пахаваннем.
- Мы сістэматычна прыязджаем у в. Ірвеніца і падтрымліваем парадак на помніку і прылеглай да яго тэрыторыі, - распавяла кіраўнік Цэнтра Аксана Петрыкава. - Работы тут заўсёды нямала. Напрыклад, у красавіку на пахаванні было праведзена санітарнае абразанне дрэў і кустоў, адрамантавана агароджа. Акрамя таго, мы згрэблі леташнюю лістоту і прыбіралі смецце.

Актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, якія размешчаны на тэрыторыі Маласавінскага сельскага Савета, прымаюць мясцовыя жыхары.
Работнікі Маласавінскага сельсавета і Ерамееўскай бібліятэкі разам з жыхарамі аг. Расасна, дэпутатамі сельскага Савета дэпутатаў, старэйшынай аграгарадка Валянцінай Івановай навялі парадак на воінскім пахаванні. Неабыякавым працоўным дэсантам была прыбрана сухая расліннасць, вычышчана плітка, вымыты мемарыяльныя пліты, а таксама праведзены касметычны рамонт помніка.
- Кожны крок, зроблены ў рамках Года добраўпарадкавання, нагадвае нам аб тым, што героі не павінны быць забытыя. Дагледжаныя мемарыялы становяцца жывым сведчаннем падзякі нашчадкаў, важнасці захавання гістарычнай памяці і павагі да тых, хто аддаў сваё жыццё дзеля будучых пакаленняў, - адзначыла Валянціна Іванова.
Вось так сумеснымі намаганнямі падтрымліваецца парадак і абнаўляюцца помнікі і воінскія пахаванні. А гэта значыць, што памяць аб подзвігах салдат Вялікай Айчыннай вайны і партызан жыве, што сучаснае пакаленне ўдзячна загінуўшым за магчымасць жыць на зямлі пад мірным небам і радавацца кожнаму новаму дню.