predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Моладзь дапамагае сельгаспрадпрыемствам Дубровеншчыны

04.08.2025

Моладзь дапамагае сельгаспрадпрыемствам Дубровеншчыны

Інтэнсіўна ўкараняецца ў жыццё практыка працоўнага выхавання падрастаючага пакалення. Штогод юнакі і дзяўчаты праходзяць "баявое хрышчэнне" ўдарнай працай на прадпрыемствах аграпрамысловага комплексу.

Работа ў студатрадзе — гэта не толькі працоўная дзейнасць, але і развіццё навыкаў каманднай працы, камунікатыўных уменняў і сацыяльнай адаптацыі. Для многіх дзяцей гэта першы самастойны вопыт, які стане важнай вяхой на шляху да будучай кар'еры.

Сельскагаспадарчы студатрад "Cцяг", у КУСГП ім. Чарняхоўскага ў складзе сямі чалавек ужо трэцюю не дзялю далучаецца да прафесіі і працоўнай дысцыпліны. Вось і ў дзень нашай сустрэчы юнакі і дзяўчаты з самай раніцы актыўна ўключыліся ў працу на пляцоўцы каля сушылкі, дзе неабходна было прыбраць і падмесці.

Усе яны прайшлі інструктаж па ахове працы, бо вельмі важна, каб падлеткам забяспечваліся бяспечныя ўмовы. Акрамя таго, згодна з дзеючым заканадаўствам ім складзены адпаведны іх узросту графік працы. Ёсць сярод байцоў студатрада тыя, хто прыйшоў на працу па загадзе сэрца і па слядах бацькоў: у большасці дзяцей абодва бацькі працуюць у сельскагаспадарчай сферы. Таму, натхніўшыся прыкладам старэйшага пакалення, яны старанна дапамагаюць роднаму прадпрыемству. Ягор Аўдзеенка распавёў, што ўжо шосты раз бярэ ўдзел у студатрадаўскім руху. Ён вучыцца ў Дубровенскім каледжы на зваршчыка, трактарыста, кіроўцу катэгорыі "С", але не прапускае магчымасці ў летні перыяд канікулы правесці з карысцю.

— У аг. Калінаўка я ў бабулі на канiкулах, яна працуе тут на вагах, бацькі працуюць на льнозаводзе, вось і я вырашыў звязаць сваё жыццё з сельскай гаспадаркай. Працаваць мне нескладана. Выдатна, што сваёй працай мы можам дапамагчы сабраць ураджай. Лічу, што студэнцкія атрады могуць выхаваць нямала добрых якасцяў, праца фармуе самастойнасць і мэтанакіраванасць, — кажа студатрадавец.

Па слядах бацькі вырашыў пайсці і Максім Мазгоў (заўв. яго бацька галоўны інжынер сельгаспрадпрыемства).

— Я вучуся ў Дубровенскім каледжы, па спецыяльнасці трактарыст, слесар. Мне падабаецца працаваць з тэхнікай, вось і летам вырашыў не сядзець дома, а пайсці працаваць. Тут мы падграбаем, падмятаем збожжа і рапс, — распавядае Максім.

Свой працоўны сезон "Сцяг" завершыць 10 жніўня. Хлопцы перакананыя: праца ў студатрадзе — гэта не проста праца, а школа жыцця і магчымасць адчуць сябе часткай вялікай справы.

dubrovno.by