predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Маладыя спецыялісты Дубровеншчыны і актывісты раённага камітэта ГА «БРСМ» узялі ўдзел у форуме «Моладзь. Ініцыятыва. Развіццё»

20.12.2019

Маладыя спецыялісты Дубровеншчыны і актывісты раённага камітэта ГА «БРСМ» узялі ўдзел у форуме «Моладзь. Ініцыятыва. Развіццё»

 

У пятніцу, 13 снежня, на базе адкрытага акцыянернага таварыства «Полацк-Шкловалакно» прайшоў абласны форум маладых спецыялістаў «Моладзь. Ініцыятыва. Развіццё». Мерапрыемства аб'яднала 130 актыўных і крэатыўных прадстаўнікоў новага пакалення, работнікаў самых розных прафесій прадпрыемстваў і арганізацый кожнага рэгіёну Віцебскай вобласці.

Удзельнікамі форуму сталі маладыя спецыялісты Дубровеншчыны і актывісты раённага камітэта ГА «БРСМ».

- Экскурсiя па прадпрыемстве ААТ «Полацк-Шкловалакно», адкрыты дыялог «Моладзь Віцебшчыны. Традыцыі і будучыня», пазнавальны трэнінг, праца пляцоўкі «Палотны дружбы» і іншыя формы ўзаемадзеяння - праграма форуму была насычанай, падарыла станоўчыя эмоцыі, новыя знаёмствы і магутны эмацыйны зарад кожнаму яго ўдзельніку, - падзялілася сваімі ўражаннямі Таццяна Шкiндэрава, першы сакратар Дубровенскага РК ГА «БРСМ». - Працуючая моладзь ААТ «Полацк-Шкловалакно» нас прыемна здзівіла.















Гэта хлопцы, якія ў вольны час захапляюцца фатаграфіяй, здымаюць і мантуюць відэаролікі, танчаць і нават вяжуць. Мы з цікавасцю пагутарылі, абмяняліся ўражаннямі, кантактамі. Дзякуем галоўнаму ўпраўленню ідэалагічнай работы і па справах моладзі, а таксама Віцебскай абласной арганізацыі БРСМ за выдатна арганізаванае мерапрыемства, такія форумы варта праводзіць часцей.

Завяршэннем форуму стала экскурсія па горадзе Полацку з наведваннем Полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра.

Юлія СТАРАВОЙТОВА.