Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
15.01.2026
Лапатай па цыклону: дубровенцы змагаюцца з гурбамі
Цыклон Фрэнсіс-Улі з магутнымі снегападамі прыйшоў на Дубровеншчыну 8 студзеня ўвечары. Ён адразу праявіў свой характар: вецер і снег далі заяўку на сур'ёзнае пагаршэнне ўмоў надвор'я.
Жыхары раёна павінны разумець, што ўсе дарогі і вуліцы не могуць быць пачышчаны вельмі хутка і адразу. Таму прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь выступілі з ініцыятывай і выйшлі на дапамогу камунальнікам, каб прыбраць снег на дваровых тэрыторыях і ў парках, каля дамоў адзінокіх грамадзян, інвалідаў.
Наогул на вуліцах мы сустракалі мінакоў, якія адзначалі, што такое надвор'е нагадвае снежныя зімы дзяцінства 20-30-гадовай даўніны або зусім нядаўні Хаўер. Дубровенцы з ім справіліся і з гэтым паўднёўцам справяцца!! Снег, па прагнозах, яшчэ працягнецца, таму давайце набярэмся цярпення, будзем уважлівыя да навакольных, абачліва выбіраць сродкі і маршруты перамяшчэння. Усім узаемапавагі і ўзаемаразумення!