Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
16.06.2025
Летняя аздараўленчая кампанія стартавала на Дубровеншчыне
Летнія канікулы бацькам прыносяць нямала клопатаў: куды накiраваць дзіця? Чым адцягнуць ад гаджэтаў? Дзе аздаравіць? Як арганізаваць цікавы і бяспечны вольны час?
У аддзеле па адукацыі Дубровенскага райвыканкама спяшаюцца іх супакоіць: у выхаванні, як і ў рабоце ўстаноў адукацыі, няма канікул, таму дзятве раёна сумаваць не прыйдзецца. Акрамя таго, арганізавана аздараўленчая кампанія школьнікаў. Падрабязнасці даведаліся ў начальніка аддзела па адукацыі Алы Ходзікавай.
- Вядома, асноўная нагрузка ў летні перыяд кладзецца на галіну адукацыі, але не застануцца ў баку і іншыя зацікаўленыя службы. Так, згодна з графікам, працягнуць працу ўстановы культуры, прапаноўваючы дзецям заняткі ў розных гуртках і клубах па інтарэсах, удзел у розных мерапрыемствах. Так што сумаваць школьнікам на ка нікулах дакладна не прыйдзецца! У апошні час вялікай папулярнасцю ў дзяцей карыстаецца лагер "Лугаўцы". Тут з задавальненнем адпачываюць дзеці не толькі з Дубровенскага, але і з іншых раёнаў вобласці. Раённым камітэтам БРСМ будуць сфармаваныя студатрады, - адзначыла Ала Ходзікава.
- У Зарубскай, Асінторфскай, а таксама гарадскіх школах раёна адкрыюцца летнія выхаваўча аздараўленчыя лагеры дзённага знаходжання, дзе будуць даступныя спартыўныя аб'екты і бібліятэкі. Тут у перыяд усяго летняга перыяду плануецца аздаравіць 106 дзяцей. Акрамя таго, на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі будуць працягнуты заняткі аб'яднанняў па інтарэсах. Так, сёлета лагер працуе ў чатыры змены, працягласць кожнай — 15 дзён. Сацыяльна-педагагічная ўжо пачалася з 1 па 15 чэрвеня, турысцка-краязнаўчая будзе працаваць з 18 чэрвеня па 2 ліпеня, мастацкая — з 5 па 19 ліпеня і абаронна-патрыятычная — з 22 ліпеня па 5 жніўня. Улетку гэтага года тут плануюць аздаравіць 512 чалавек. Сёлета лагер паўстане перад хлопцамі ў прыкметна пераўтвораным выглядзе. На гэта былі вылучаныя бюджэтныя сродкі ў памеры больш за 100 тыс. рублёў. Так, праведзены рамонт пажарнай сістэмы і памяшканняў сталовай, вадаправода, капітальны рамонт трэцяга і касметычныя ўсіх астатніх карпусоў, вялікія работы праведзены па добраўпарадкаванні тэрыторыі лагера. Акрамя таго, умацаваць матэрыяльна-тэхнічную базу лагера на 38 тыс. рублёў па маглі спонсары: Дубровенскі льнозавод, Аршанскі льнокамбінат і Вольга Гараднічына.
- Дзякуй усім, хто прымаў удзел у падрыхтоўцы лагера да летняга сезона. Дзякуючы сумесным намаганням тут створаны камфортныя ўмовы для знаходжання дзяцей і выкананы ўсе неабходныя патрабаванні для добрага летняга адпачынку. Думаю, што доўгія канікулы пакінуць толькі цёплыя і радасныя ўспаміны і настолькі зарадзяць энергіяй, каб 1 верасня дзеці з задавальненнем ішлі ў школу, — выказала надзею Ала Ходзікава.
У завяршэнні, адзначым, што ўсе зацікаўленыя службы раёна паклапаціліся, каб летнія канікулы школьнікі правялі з карысцю для здароўя і развіцця, хочацца, каб і бацькі не заставаліся пасіўнымі назіральнікамі. Паважаныя мамы і таты! Дапамажыце свайму дзіцяці пражыць гэтае лета ярка і займальна, арганізуйце для яго насычаны і актыўны вольны час, абавязкова цікаўцеся, дзе і з кім яно праводзіць вольны час, сістэматычна нагадвайце правілы бяспечных паводзінаў і — самае галоўнае — любіце сваіх дзяцей і як мага часцей проста будзьце побач.