predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Кіраўніцтва Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта віншуе жыхароў раёна з надыходзячым 2020 годам

31.12.2019

Кіраўніцтва Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта віншуе жыхароў раёна з надыходзячым 2020 годам

 

Паважаныя дубровенцы і госці Дубровенскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з надыходзячым Новым годам!

Перагортваючы апошнюю старонку календара, сёння кожны успамінае самыя важныя падзеі адыходзячага года, асэнсоўвае перажытае, наладжваецца на лепшае.

Сыходзячы год - няпросты, але слаўны сваімі дасягненнямі, перамогамі і поспехамі. Дзякуючы вашай працы, неабыякавасці наш раён набірае тэмпы пазітыўнага руху наперад, мацнее і развіваецца. Ад вашага прафесіяналізму, мэтанакіраванасці і нязменнай вернасці да роднай зямлі складваецца лёс нашага рэгіёну і Віцебскай вобласці.

2020-ы год ставіць перад намі новыя, больш складаныя задачы. Яшчэ шмат чаго трэба зрабіць, каб ўпісаць яркія старонкі ў гісторыю Дубровеншчыны.

Дарагія сябры! Жадаем усім вам, каб надыходзячы год быў напоўнены цікавымі падзеямі, радаснымі момантамі, новымі магчымасцямі і дасягненнямі.

Няхай вас сагравае цяпло дамашняга ачага і любоў тых, хто вам дарог! Шчасця, здароўя, дабрабыту, міру і дабра!

Шчаслівага Новага года!