predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Якая яшчэ прафсаюзная арганізацыя Дубровеншчыны падарыла першакласнікам падарункі, даведаемся

20.08.2025

Якая яшчэ прафсаюзная арганізацыя Дубровеншчыны падарыла першакласнікам падарункі, даведаемся

У Дубровенскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў прайшло кранальнае мерапрыемства для 12 першакласнікаў, бацькі якіх з'яўляюцца членамі галіновага прафсаюза, атрымалі памятныя падарункі да пачатку навучальнага года.

У невялікай, але вельмі душэўнай урачыстасці прынялі ўдзел старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі Ірына Брык, яе намеснік Святлана Нікодава і казначэй Наталля Капылова.

— Наш прафсаюз заўсёды падтрымлівае сем'і, у якіх выхоўваюцца дзеці. Сёлета, акрамя падарунка першакласнікам, кожнай шматдзетнай сям'і была аказана дапамога па 30 рублёў на дзіця-школьніка, — паведаміла Наталля Капылова.

Вось і ў сям'і Хадуновых і Крымскіх ужо трэцяе дзіця становіцца першакласнікам.

А для сям'і Акаловіч і Белкiных — гэта першы верасень у статусе бацькоў школьніка.

Чакаючы пачатку ўручэння падарункаў, хлопчыкі і дзяўчынкі дзяліліся летнімі навінамі. Хтосьці па-дзіцячы непасрэдна выхваляўся, што ў яго выпаў зуб, хтосьці паказваў новы, абмяркоўвалі абноўкі, якія бацькі купілі да школы.

Дзеці шчыра прызналіся, што чакаюць 1 верасня з вялікім нецярпеннем.

Міша Акаловіч сказаў, што ў школе добра і цікава — яму так бабуля распавядала. Чытаць і пісаць ён ужо ўмее, але думае, што ў школе чаму-небудзь новаму яшчэ навучыцца, напрыклад, вывучыць замежную мову, і абавязкова знойдзе новых сяброў.

А Алісія Крымская (на здымку справа) вельмі хоча навучыцца добра лічыць, таму што яе мама працуе бухгалтарам і дзяўчынка вельмі хоча быць падобная на маму.

Пажадаем хлопчыкам і дзяўчынкам цікавай вучобы, справядлівых настаўнікаў, надзейных сяброў і трывалых ведаў.

dubrovno.by