Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
03.06.2025
Чэрвень у Беларусі аб'яўлены месяцам гісторыка-культурнага турызму
Чэрвень у Беларусі аб'яўлены месяцам гісторыка-культурнага турызму. Пра гэта паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
У 2025 годзе кожны месяц прысвечаны аднаму з відаў турызму. Міністэрства спорту і турызму ўстанавіла іх пералік, вызначэннi і класіфікацыйныя прыкметы, а таксама форму адзінай класіфікацыі.
Гісторыка-культурны турызм дазваляе спалучаць пазнавальныя экскурсійныя паездкі з наведваннем гістарычных, архітэктурных, прыродных і культурных славутасцяў.
Знакавыя славутасці Беларусі - крэпасці, замкі, палацава-паркавыя ансамблі і радавыя сядзібы, храмы і манастыры, унікальныя куткі некранутай прыроды, старадаўнія інжынерныя збудаванні, музеі і этнаграфічныя вёскі, а таксама памятныя месцы, звязаныя з грамадска-палітычнай дзейнасцю вядомых асоб.
Вялікім патэнцыялам для развіцця культурна-пазнавальнага турызму ў Беларусі валодаюць аб'екты, якія ўваходзяць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА (Нацыянальны парк "Белавежская пушча", замкавы комплекс "Мір", Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж", геадэзічная дуга Струвэ), а таксама аб'екты з Дзяржаўнага спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.
Асобная, уяўляўчая вялікую цікавасць катэгорыя - турызм, звязаны з савецкай спадчынай і Вялікай Айчыннай вайной.
У Нацыянальным агенцтве па турызме нагадалі, што ўжо 2 чэрвеня стартуе рэспубліканская акцыя "Вандруй. Адчуй. Натхняйся", у якой прымуць удзел звыш 1, 4 тыс. турыстычных аб'ектаў. Пройдуць дні адчыненых дзвярэй, для наведвальнікаў арганізуюць бясплатныя экскурсіі, прадставяць зніжкі на паслугі.
У акцыі прымаюць удзел турыстычныя аб'екты ўсіх абласцей Беларусі: установы культуры, адукацыі, заказнікі, мастацкія і карцінныя галерэі, музеі і інш.