Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
31.07.2020
«Гонар Дубровеншчыны» — новая зала раённага гісторыка-краязнаўчага музея
Скураны туфель 62-га памеру, драўляны лялечны ППШ, спартыўныя ўзнагароды, прылады мастакоў, копіі архіўных дакументаў і макеты рэактыўных апаратаў…Калі вы не ведаеце, да чаго маюць дачыненне гэтыя рэчы, абавязкова наведайце раённы гісторыка-краязнаўчы музей.Падчас святкавання дня ўтварэння Дубровенскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыйнай залы музея.
Скураны туфель 62-га памеру, драўляны лялечны ППШ, спартыўныя
ўзнагароды, прылады мастакоў, копіі архіўных дакументаў і макеты
рэактыўных апаратаў…
Калі вы не ведаеце, да чаго маюць дачыненне гэтыя рэчы, абавязкова наведайце раённы гісторыка-краязнаўчы музей.
Падчас святкавання дня ўтварэння Дубровенскага раёна адбылося ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыйнай залы музея.

Сярод першых наведвальнікаў былі член Савета Рэспублікі Юрый Дзеркач, кіраўніцтва раёна, жыхары і госці горада. Удзельнічаў у адкрыцці залы «Гонар Дубровеншчыны» і чалавек, звесткі пра якога з’яўляюцца часткай экспазіцыі, — Ганаровы грамадзянін горада Дуброўна, генеральны дырэктар холдынга «Марка» Мікалай Мартынаў.

Ён адзначыў, што стварэнне такіх музеяў — вялікая справа і падзякаваў,
што людзі ведаюць і памятаюць добрыя справы, якія робяць знакамітыя
землякі.
— Любыя шляхі вядуць да вытокаў. Веданне гісторыі роднай зямлі, рода
звязваюць з малой радзімай. А добрыя справы для яе дабрабыта робяць гэту
сувязь непарыўнай. І вось такая адзнака нашых намаганняў натхняе на
далейшую працу, — сказаў Мікалай Мартынаў.

Анатоль Лукашоў, старшыня райвыканкама, ўзнагародзіў ганаровай граматай
таленавітага мастака-земляка Васіля Сватоўскага, які шмат робіць для
захавання ў мастацкіх вобразах ваеннай гісторыі нашага краю.
Святлана Рыжанская, намеснік старшыні Дубровенскага райвыканкама,
старшыня РА РГА «Белая Русь», перадала ў музей новы экспанат — залаты
медаль зямлячкі Алесі Туравай, які яна атрымала ў 2002 годзе ў Гданьску,
калі ўстанавіла міравы рэкорд у беге на 3000 метраў з перашкодамі.
Затым адбылася першая экскурсія, падчас якой дырэктар музея Лізавета
Лялікава падрабязна пазнаёміла гасцей з кожным стэндаі і экспанатам
новай залы.



