Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
15.09.2020
Галоўны складнік жыцця
Выгадаваць ўраджай, выконваючы ўсе тэхналагічныя патрабаванні, улічваючы асаблівасці складу глебы, своечасова ўнесці ўгнаенні і апрацаваць пасевы, даць адмашку для пачатку жніва - гэта доля аграномаў. У Дубровенскім раёне ёсць такія спецыялісты, якія аддалі гэтай справе не адзін дзясятак гадоў.
Міхаіл Аляксандравіч Голяс - вядучы аграном вытворчага ўчастка «Рэдзькі» СГФ ім. Юрыя Смірнова. Стаж у прафесіі ураджэнца в.Межава Аршанскага раёна - 34 гады.
Правільна кажуць: не той хлеб, што ў полі вырас, а той, што ў засекі засыпаў. А гэта зрабіць пры стварыўшыхся ўмовах надвор'я не так-та і проста. Мы сустрэліся з Міхаілам Аляксандравічам, калі ён назіраў за ходам жніва на полі каля вёскі Шухаўцы. Каб выгрузіць запоўнiўшыяся бункеры, камбайны кожны раз вярталіся да ўскраіны поля, дзе іх чакалі МАЗы і трактары: яны не маглі пад'ехаць да камбайнаў, бо пасля загрузкі папросту гразнулі у вільготным ржышчы.
Міхаіл Голяс сцвярджае, што такога ўраджаю, як у гэтым годзе на палях, якія адносяцца да ПУ «Рэдзькі», не было. Вось толькі душа баліць за надвор'е, якое раз-пораз умешваецца ў планы аграрыяў, ускладняючы і без таго нялёгкую працу.
- 2015 год быў таксама нядрэнны па ўраджайнасці, але ў гэтым годзе былі выкананы ўсе тэхналагічныя патрабаванні па апрацоўцы глебы, якасці насення і ўнясенню ўгнаенняў. Вынік у наяўнасці - багаты ўраджай, - адзначае аграном. - І ўраджай добры, і калектыў добры, нядрэнныя маладыя хлопцы прыходзяць працаваць. Шкада, што іх мала: тэхніка ёсць - новая, сучасная, а механізатараў няма. А праца хлебароба, я лічу, - галоўная. Ад вынікаў гэтай працы шмат што залежыць, без хлеба няма ні песні, ні жыцця, - упэўнены аграном.
Алена Корсакава.