predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Дуброўне

25.03.2026

Адзіны дзень інфармавання прайшоў у Дуброўне

Моцныя рэгіёны — адзін з прыярытэтаў праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Гэта забеспячэнне комплекснага падыходу да росту дабрабыту жыхароў незалежна ад велічыні населенага пункта, раўнамернае развіццё тэрыторый. У рамках Адзінага дня інфармавання прадстаўнікі раённых інфармацыйна-прапагандысцкіх груп у працоўных калектывах Дубровенскага раёна абмеркавалі тэму "Сучасныя падыходы да развіцця рэгіёнаў: ад эканомікі да сацыяльнай інфраструктуры". Акцэнт у размове — перспектыўныя планы і напрамкі ў развіцці Дубровенскага раёна.

Пра гэта ішла размова ў рамках Адзінага дня ін фарміравання і з працоўным калектывам Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, дзе сустрэчу праводзіў старшыня Дубровенскага райвыканкама Алег Макарэвіч.

У сваім выступленні Алег Аркадзьевіч падкрэсліў, што сёння ўнутраная палітыка Беларусі накіравана на комплекснае павышэнне дабрабыту грамадзян, забеспячэнне збалансаванага развіцця тэрыторый і ліквідацыю дыспрапорцый паміж горадам і сельскай мясцовасцю, сталіцай і рэгіёнамі. Ён адзначыў, што канва развіцця рэгіёну трымаецца на трох слупах: вытворчасць — гэта працоўныя месцы і зарплата, інфраструктура — гэта вольны час і развіццё грамадзян, і жыллё — як гарантыя задавальнення базавых патрэб. Праз прызму гэтых трох складнікаў ён распавёў аб асноўных напрамках развіцця раёна.

— План сацыяльна-эканамічнага развіцця Дубровенскага раёна на 2026 год распрацаваны ва ўзаемаўвязцы з асноўнымі напрамкамі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2026-2030 гады. План вызначае ўмовы развіцця эканомікі рэгіёну, пры якіх пастаўленыя мэты, намечаныя прыярытэты і задачы могуць быць паспяхова рэалізаваны. Асноўнымі "кропкамі росту" развіцця рэгіёну стане апрацоўчая прамысловасць, у частцы вырошчвання і перапрацоўкі лёну, і аграрны сектар. У гэтых галінах плануецца рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў, ад сартаабнаўлення да пабудовы сучасных МТК, — праінфармаваў старшыня райвыканкама.

Акрамя таго, ён паведаміў, што праектам Плана сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026 год запланаваны праекты па рэканструкцыі і будаўніцтве інфраструктурных аб'ектаў. У праект Плана развіцця на 2026 год уключаны аб'ёмы будаўніцтва індывідуальнага жылля ў колькасці 1,0 тыс. кв. метраў. У 2026 годзе прадугледжана правядзенне праектных і пошукавых работ па будаўніцтве 40 кватэрнага жылога дома. Будаўніцтва шматкватэрнага дома запланавана на 2027 год.

У рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2025 г. № 38 у 2027 годзе, ва ўказаным шматкватэрным доме плануецца будаўніцтва 20 арэндных кватэр і 10 кватэр сацыяльнай накіраванасці. Разам з тым ён акцэнтаваў увагу на тым, што ўсе гэтыя планы магчыма рэалізаваць, калі кожны на сваім месцы будзе зацікаўлены ў якасным выкананні сваіх працоўных абавязацельстваў.

— Дысцыпліна, адказнасць і самааддача — аснова дабрабыту. Гэтыя драйверы аб'ядноўваюць усіх нас і накіраваны на рост дабрабыту нашага грамадства і кожнага паасобку, — падкрэсліў старшыня райвыканкама і запрасіў абмеркаваць пытанні, якія хвалююць непасрэдна работнікаў цэнтра.

Размова атрымалася нефармальнай і вельмі канкрэтнай. Так, кіроўцы школьных аўтобусаў агучылі праблемы, якія існуюць з абслугоўваннем і рамонтам гэтага транспарту. У прыватнасці, адсутнасць гаража для аўтобусаў, што адбіваецца на рабоце машын у зімовы перыяд. Алег Макарэвіч адзначыў, што з праблемай знаёмы і цяпер спрабуюць яе вырашыць праз перадачу цэнтру памяшканняў гаражоў аўтабазы былога райспажыўтаварыства.

На сустрэчы ў рамках Адзінага дня інфармавання з калектывам УП ЖКГ "Дуброўна Камунальнік" акрамя старшыні Дубровенскага райвыканкама Алега Макарэвіча прысутнічаў Міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Генадзь Трубіла.

Генадзь Трубіла акцэнтаваў увагу, што ў кожным рэгіёне планава паляпшаецца дарожная інфраструктура, рамантуюцца дарогі і тратуары. Гаварылі не толькі аб развіцці рэгіёнаў, але і аб тым, што хвалюе людзей сёння: даступнасці медыцынскай дапамогі, наяўнасці ўрачоў-спецыялістаў, рабоце раённай бальніцы, магчымасці правядзення сучасных медыцынскіх абследаванняў.

— Моцныя рэгіёны з'яўляюцца прыярытэтам праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі другую пяцігодку запар. У цэнтры ўвагі беларускай дзяржавы знаходзіцца чалавек. Менавіта таму сярод галоўных задач органаў дзяржаўнай улады, суб'ектаў эканомікі і сацыяльнай сферы — паляпшэнне якасці жыцця кожнага беларуса. Такія сустрэчы дазваляюць ацаніць ход рэалізацыі дзяржаўных праграм і эфектыўнасць рэгіянальнага развіцця. Падобны дыялог — не толькі інструмент данясення аб'ектыўнай інфармацыі да грамадзян, але і пляцоўка для зваротнай сувязі, калі меркаванне людзей улічваецца пры прыняцці далейшых рашэнняў, — адзначыў Генадзь Трубіла.

dubrovno.by