Меню
Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта
dubrovno_rik@vitobl.by
для деловой переписки
Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00
27.11.2019
Дзень работнікаў АПК адсвяткавалі ў Дуброўне
Эстафету віншаванняў аграрыяў прыняў другі сакратар Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» Уладзімір Бабічаў.
Сардэчныя пажаданні і словы падзякі ён адрасаваў усім прысутным у зале працаўнікам сельска-гаспадарчай галіны, а таксама ўсім тым, хто ў святочны дзень быў на сваім працоўным месцы. Ён павіншаваў пераможцу рэспубліканскага праекта «Моладзь - за ўраджай» - кіроўцу ААТ «Прыдубравенскае» Аляксандра Варанкова.
Падзякай Віцебскага абласнога камітэта ГА «БРСМ» адзначана праца камбайнера ААТ «Баброва-Агра» Юрыя Кураедава.
Ад імя раённага Савета дэпутатаў працаўнікоў павіншавала Алена Ціханава. За шматгадовую добрасумленную працу і значны ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны яна ўзнагародзіла Ганаровымі граматамі Дубровенскага раённага Савета дэпутатаў Веру Мацюхову, галоўнага бухгалтара КУСГП «Зарубы», Аляксандра Мозгава, галоўнага інжынера КУСГП ім.Чарняхоўскага, Віктара Шашкіна, трактарыста-машыніста Дубровенскага ПМС.
Былі і ўзнагароды ад абласных і раённых камітэтаў прафсаюза работнікаў АПК, раённага аб'яднання прафсаюзаў, райкама БРСМ, камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Віцебскага аблвыканкама, Цэнтра інфармацыйных сістэм жывёлагадоўлі, аб'яднання «Віцебскі аблленпрам», ААТ «Савушкін-Орша».
Колькі цёплых слоў, пажаданняў, віншаванняў гучала ў гэты дзень у адрас аграрыяў і работнікаў перапрацоўчай галіны раёна. На сцэну запрашалі лепшых з лепшых, тых, хто ў адданасці прафесіі, любові да справы, адказнасці і мэтанакіраванасці стаў прыкладам для калег.
Шчырыя апладысменты гучалі ў адрас прадстаўнікоў сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў, дапаможных службаў, маладых спецыялістаў, якія папоўнілі калектывы сельгаспрадпрыемстваў Дубровеншчыны.
Сёлета ў гаспадаркі прыбыло 44 выпускнікі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Разам з маладымі спецыялістамі на сцэну запрасілі ветэранаў сельгасвытворчасці — Таццяну Міхайлаўну Цэлiкаву, якая шмат гадоў адпрацавала галоўным аграномам КУСХП «Першамайскае», і Васіля Мікалаевіча Конча, былога старшыню калгаса «Беларусь».
Музычныя віншаванні ў адрас герояў урачыстасці падрыхтавалі самадзейныя артысты раённага Дома культуры. У цікавым тэатралізаваным прадстаўленні знайшлося месца і праўдзе жыцця, і гумару, і словах падзякі.
Свята святам, але і ў гэты дзень у вяскоўцаў шмат рабочых клопатаў. Сельскагаспадарчы год у раслінаводстве завяршыўся, але праца ў аграрыяў не спыняецца. У гэтыя дні яны клапоцяцца аб новым ураджаі і павелічэнні паказчыкаў у жывёлагадоўлі. Хай гэтыя клопаты будуць прыемнымі, вынік годным, а надвор'е і настрой толькі добрымі.
Юлія Старавойтава.