predsedatel
Алег Аркадзьевіч Макарэвіч

Старшыня Дубровенскага раённага выканаўчага камітэта

Паважаныя сябры! Мы рады вітаць вас на нашым сайце, які дапаможа бліжэй пазнаёміцца ​​з нашым раёнам...

Рэжым работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Прыём зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб з 8.00

Дуброўна: лёду пакуль няма, але пра бяспеку памятаць неабходна

04.12.2025

Дуброўна: лёду пакуль няма, але пра бяспеку памятаць неабходна

Старшыня Дубровенскай раённай арганізацыі ТРВОД Артур Казлоў правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі раёна. На іх ён нагадаў аб правілах бяспекі ля вадаёмаў у восеньска-зімовы перыяд.

- У Беларусі за 2025 год патанула 255 чалавек, з іх 11 непаўналетніх. Выратавана 208 чалавек, з іх 41 непаўнагадовы. У Віцебскай вобласці патанулі 56 чалавек, з іх два дзіцяці і 36 выратаваны, з іх 4 дзіцяці. Два гады ў гэтай страшнай статыстыцы не фігуравалі лічбы Дубровенскага раёна. Купальны сезон у раёне сёлета таксама прайшоў спакойна. І вось нядаўна, як ужо паведамлялася на старонках раённай газеты, патануў рыбак, - распавёў Артур Казлоў.

Ён падкрэсліў, што паніжэнне тэмпературы паветра пагаршае небяспеку вадаёмаў, бо з'яўляецца першы лёд.

- Штогод тонкі лёд становіцца прычынай гібелі не толькі рыбакоў, неабачліва рызыкнуўшых выйсці рыбачыць на нетрывалы лёд, а таксама дзяцей, якія гуляюць паблізу замерзлых вадаёмаў без нагляду бацькоў. Каб пазбегнуць няшчаснага выпадку, неабходна выконваць наступныя правілы паводзін на лёдзе. Нельга выхадзіць на неакрэплы лёд, гэта небяспечна для жыцця. Больш менш бяспечным лічыцца лёд таўшчынёй 7-10 сантыметраў. Яго можна вызначыць па колеры - ён зялёны або блакітна-зялёны, брудны і бура-шэры лёд, як пра віла, нетрывалы. Не рэкамендуецца выходзіць на лёд у снегапад і цёмны час сутак. Варта адмовіцца ад выкарыстання замерзлых рэк і азёр, каб скараціць шлях. Акрамя таго, нетрывалы лёд каля вусця рэк і прытокаў, паблізу б'ючых ключоў і сцёкавых вод, дрэў, кустоў і чароту. Аматарам зімовай рыбалкі рэкамендуецца мець пры сабе выратавальную камізэльку і ліну (вяроўку) даўжынёй 15-20 метраў з пятлёй на адным канцы і грузам, вагой 400-500 грам - на іншым. Раю бацькам праводзіць з дзецьмі тлумачальныя гутаркі аб небяспецы знаходжання на замерзлых вадаёмах. Няўстойлівы лёд можа прывесці да трагедыі. Не разлічвайце на ратавальнікаў, вазьміце жыццё ў свае рукі! - заклікаў Артур Казлоў.

dubrovno.by